Авторизация
 

Паставіць ёлку без шкоды для здароўя

 Без елкі свята не ў радасць. Яе трэба ўстанаўліваць на ўстойлівай падстаўцы і ўпрыгожваць выключна завадской электрагірляндай. Галоўны атрыбут новага года павінен быць не толькі прыгожым, але і бяспечным. 

 

Пры багатым выбары электрычных ланцужкоў, шнуркоў з падсвятленнем, расцяжак востра стаіць пытанне, што з гэтага асартыменту павешаць на елку. Па-першае, упрыгожанні для вуліцы павінны мець надзейную ізаляцыю, якая абараняе ад вільгаці і пылу. На елкі, якія ўстанаўліваюцца не ў памяшканні, нельга вешаць гірлянды, прызначаныя для хатняга карыстання.

 
Для выканання патрабаванняў электрабяспекі падчас навагодніх мерапрыемстваў, арганізацыі святочных кірмашоў наладку ілюмінацыі павінен праводзіць толькі вопытны электратэхнічны персанал. Пры гэтым варта выкарыстоўваць гірлянды завадскога вырабу з напругай не больш за 42 В. У адваротным выпадку вышыня падвесу ніжняй электралямпы павінна складаць не менш за 2,5 метра ці елку трэба агароджваць, каб людзі не траплялі ў зону яе ўстаноўкі. Падключаць гірлянды пад 220 В неабходна праз прыладу абароннага адключэння.

 
ПАМЯТАЙЦЕ:
- не дазваляйце дзецям падключаць гірлянды да электрасеткі;
- не разбірайце ўключаныя гірлянды, не нацягвайце іх;
- не дапускайце кантакту гірлянд з вадой;

 
Для папярэджання няшчасных выпадкаў і ўзнікнення пажараў ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
- выкарыстоўваць некалібраваныя плаўкія ўстаўкі засцерагальнікаў ці самаробныя засцерагальнікі (жучкі);
- выкарыстоўваць правады і кабелі з пашкоджанай ізаляцыяй;
- абгортваць лямпы папяровымі сурвэткамі і іншымі гаручымі матэрыяламі.

 

Аляксандр ЗАЙЦАЎ, начальнік Міёрскай раённай энергагазінспекцыі.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта