Авторизация
 

Візіт госці каштаваў даверлівай міёрскай бабулі ў 300 рублёў

 «Ёсць хто дома?» – спытала жанчына, пастукаўшыся ў чужую хату. Адгукнулася 90-гадовая гаспадыня. Дазволіла незнаёмцы схавацца ў яе ад дажджу. Візіт нечаканай госці дорага каштаваў даверлівай бабулі.

 

Адбылася гэта гісторыя ў Міёрах сёлета ў ліпені. 62-гадовая жанчына прыехала ў наш горад за пакупкамі з Браслаўскага раёна, дзе часова пражывала з сям’ёй дачкі. Па дарозе на вакзал напаткаў моцны дождж, стала шукаць прытулку ў мясцовых жыхароў. Пашанцавала: пажылая бабуля ўпусціла ў хату.

 
Засумаваўшы па зносінах, гаспадыня стала расказваць пра сваё жыццё. Нядаўна не стала сына, хварэе дачка, якая пражывае ва Украіне, у самой здароўе слабае. Доўга не задумваючыся, госця вынесла свой вердыкт – гэта праклён. Калі пакінуць усё як ёсць, дачка таксама жыць не будзе. Гэтыя словы яшчэ больш расстроілі бабулю. Тут жа знайшлося суцяшэнне: праклён можна зняць, паслуга платная. Пенсіянерка пагадзілася. Па просьбе госці прынесла асвечаную ў царкве ваду і яйка.

 
Абрад просты. Яйка трэба раздавіць нагой, над вадой былі нашаптаны нейкія словы. Затым загавораны напой бабуля папіла і памылася. Усё – парадак. Сваю работу самазваная чараўніца ацаніла ў 300 рублёў.

 
Толькі калі госця развіталася, бабуля зразумела, што яе падманулі. Праз некалькі дзён звярнулася ў міліцыю.
– Крымінальную справу ў адносінах да зламысніцы ўзбудзілі па артыкуле 209 «Махлярства». У судзе яна расказала, што ніякімі экстрасэнсорнымі здольнасцямі не валодае, – адзначае намеснік пракурора раёна Святлана Раманоўская. – Сваю віну прызнала цалкам, раскаялася ва ўчыненым, папрасіла прабачэння ў пацярпелай, вярнула ёй грошы. Трэба заўважыць, раней не мела судзімасцей. Улічваючы гэтыя моманты, суд прыняў рашэнне пазбавіць яе волі на адзін год умоўна. Прыгавор набыў законную моц.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта