Авторизация
 

Махляры маскіруюцца пад «сацыяльнага работнiка»

 Пачасціліся выпадкі злачынстваў, калі ў дамы да пажылых, інвалідаў пад выглядам «сацыяльных работнікаў» пранікаюць махляры.

Каб засцерагчыся ад падобных візітаў, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна рэкамендуе:

 

1. Не адчыняць дзверы незнаёмым, у тым ліку тым, хто прадставіўся супрацоўнікам сацыяльнай службы. Напачатку спытайце дакументы. Нават пасля гэтага не спяшайцеся ўпускаць чужога ў дом. Найлепш патэлефанаваць у тэрытарыяльны цэнтр па нумары 5 27 72 і пацікавіцца, ці накіроўвалі свайго супрацоўніка, даведацца яго прозвішча;
2. Калі незнаёмыя пад выглядам сацыяльных работнікаў зайшлі ў кватэру, неабходна пастаянна знаходзіцца побач з імі, не выходзіць з пакою.
3. Не захоўваць грашовыя сродкі і каштоўныя рэчы ў даступных месцах, навідавоку, калі пры беглым аглядзе кватэры ці пакою іх можна лёгка заўважыць.

 
У адрозненне ад махляроў супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра заўсёды маюць пры сабе пасведчанне, для ўдакладнення інфармацыі не патрабуюць пацвярджальных дакументаў, дадзеныя запісваюць са слоў апытанага.

 
Людміла АСТУКЕВІЧ, загадчык аддзялення пярвічнага прыёму, аналізу і інфармавання.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 января 2021
Василий, Иван, Афанасий

Именины 19 января 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта