Авторизация
 

Будзьце асцярожныя з ацяпляльным катлом

 У краіне, як толькі наступае ацяпляльны сезон, асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў становяцца парушэнні правіл эксплуатацыі бытавых цвёрдапаліўных катлоў. Сёлетні год не выключэнне.

 
У Лідзе 8 лістапада ўзарваўся кацёл, які працаваў на цвёрдым паліве. У выніку траўму галавы атрымала жанчына – яна знаходзілася на ўваходзе ў памяшканне цокальнага паверха, дзе стаяла абсталяванне. Прычына здарэння ўстанаўліваецца. Папярэдняя версія – адсутнасць цыркуляцыі цепланосьбіта ў сістэме ацяплення.

 
Асноўная прычына выбуху бытавых катлоў у прыватным жылым сектары і на малых прадпрыемствах – перавышэнне ціску цепланосьбіта пасля замярзання сістэмы і спынення цыркуляцыі вады ў ацяпляльным контуры. Часцей за ўсё гэта адбываецца на халодным гарышчы ці недастаткова ўцепленых пашыральных баках, калі катлы эксплуатуюцца на цвёрдых відах паліва (дровах, торфабрыкеце і вугалі) пры наяўнасці скразнякоў і недастатковым кантролі за катлом.

 
Каб папярэдзіць падобныя надзвычайныя сітуацыі, трэба выконваць патрабаванні завода-вытворцы пры эксплуатацыі, рабіць мантаж бытавых вадагрэйных катлоў і ацяпляльнай сістэмы толькі сіламі спецыялізаваных арганізацый. Ні ў якім разе не выкарыстоўваць самаробныя, не абсталяваныя аўтаматыкай бяспекі і кантрольна-вымяральнымі прыборамі.

 

Вячаслаў ГРЫБАЎ, вядучы дзяржаўны інспектар Наваполацкага міжраённага аддзела Віцебскага аблупраўлення Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 января 2021
Василий, Иван, Афанасий

Именины 19 января 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта