Авторизация
 

Пад правадамi будзьце асцярожныя

 Па дадзеных статыстыкі, прыкладна трэць усіх няшчасных выпадкаў электратраўматызму здараецца з-за судакранання людзей з паветранымі лініямі электраперадач. Як правіла, гэта адбываецца пры пашкоджанні ЛЭП, аднак ёсць пагроза і пры правядзенні работ пад імі ці паблізу з парушэннем правіл бяспекі, а таксама пры асабістай неасцярожнасці.

 

Каб пазбегнуць паражэння электрычным токам, неабходна падпарадкоўвацца правілам. Побач з паветранымі лініямі электраперадач забараняецца:
- праводзіць будаўніча-мантажныя работы, узводзіць пабудовы, разгружаць ці складаваць матэрыялы, устанаўліваць паблізу радыё ці тэлевізійныя антэны;
- самастойна ці з далучэннем некваліфікаванага персаналу рабіць пераключэнні ці падключэнні ў электрычных сетках, рамантаваць вонкавыя і ўнутраныя электраправодкі;
- накідваць на правады, прыстаўляць ці прывязваць да апор іншыя прадметы, залязаць на апоры, загрувашчваць праходы да іх.
Не дазваляйце дзецям гуляць каля трансфарматарных падстанцый, пад лініямі электраперадач, узлазіць на дахі пабудоў, дрэвы паблізу электраправадоў.

 
Смяротна небяспечна не толькі кранаць, але і падыходзіць бліжэй чым на восем метраў да ляжачага на зямлі абарванага провада ВЛ. Трэба арганізаваць ахову месца пашкоджання і тэрмінова паведаміць у Міёрскі РЭС па тэлефоне 144. Пра электраўстаноўкі ў нездавальняючым тэхнічным стане тэлефануйце ў інспекцыю энерганагляду на нумар 5 28 27.

 

Анатоль ІЛЬІЧОЎ, галоўны інжынер Міёрскага РЭС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта