Авторизация
 

Птушыны грып наступае

 Грып птушак – вострая інфекцыйная вірусная хвароба, якая паражае органы стрававання і дыхання. Адзначаецца высокая смяротнасць хатніх і дзікіх птушак розных відаў.

 

У хворых хатніх гадаванцаў назіраюцца незвычайныя паводзіны, парушэнні каардынацыі рухаў (круцяць галавой, скрыўляецца шыя), адсутнасць рэакцыі на знешнія раздражняльнікі, рэзкае зніжэнне прадукцыйнасці, адмова ад ежы, прыгнеча- насць, дыарэя, хрыплае абцяжаранае дыханне, сутаргі, кашаль, чханне, выцяканне з носавых адтулін, ускудлачанае пер’е. У курэй пухнуць і сінеюць грэбень і барада.

 
Крыніца заражэння вірусам птушынага грыпу – хворая асобіна і прадукты яе жыцця- дзейнасці. Перадаецца і ад птушкі чалавеку: пры кантакце ці ўжываючы ў ежу мяса або яйкі без адпаведнай тэрмічнай апрацоўкі. Птушыны грып небяспечны здольнасцю хутка відазмяняцца – муціраваць. Добра прыстасоўваецца да новых умоў і асяродку. У выніку можа перадавацца і ад чалавека да чалавека. Да таго ж, у людзей няма імунітэту да віруса птушынага грыпу.

 
Нават здаровы да гэтага чалавек можа аказацца ў цяжкім стане. Сімптомы вар’іруюцца ад тыповых грыпападобных – вельмі высокая тэмпература, абцяжаранае дыханне, кашаль, боль у горле і мышцах – да інфекцыі вачэй (кан’юнктывіт). Калі пасля кантакту з птушкай занядужалі, варта тэрмінова звярнуцца да ўрача.

 
Засцерагчы сябе ад птушынага грыпу можна толькі прафілактычнымі мерамі. Выключыце кантакт хатніх гадаванцаў з дзікімі. Купляючы птушку, абавязкова патрабуйце ветэрынарныя суправаджальныя дакументы. Не наведвайцеся ў месцы несанкцыянаванага гандлю.

 
Гаспадарам асабістых падсобных гаспадарак рэкамендуецца:
- забяспечыць бязвыгульнае ўтрыманне птушкі;
- не пускаць пабочных асоб, за выключэннем спецыялістаў дзяржаўнай ветэрынарнай службы;
- прадстаўляць ім птушку для агляду, прафілактычных і супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў;
- не купляць птушку, прадукты птушкаводства і кармы ў неўстаноўленых месцах, у краінах, неспрыяльных па птушыным грыпе;
- забяспечыць механічную ачыстку і дэзынфекцыю месц утрымання;
- выключыць забруджванне наваколля прадуктамі птушкаводства і біялагічнымі адходамі.

 
Даглядаць птушку трэба толькі ў спецыяльных адзенні і абутку, рэгулярна мыць і чысціць іх. Не чапаць і не падбіраць на вуліцы мёртвых асобін. Пазбягаць месцаў масавага знаходжання дзікіх птушак. Не купляйце яйкі і мяса птушкі ў месцах несанкцыянаванага гандлю, дзе няма ветэрынарнай лабараторыі па кантролі якасці і бяспекі прадуктаў, калі няма ветэрынарных суправаджальных дакументаў.

 
Перш чым есці прадукцыю птушкаводства, абавязкова тэрмічна апрацуйце яе. Добра вымытае мяса трэба варыць не менш за 30 – 40 хвілін ці добра смажыць. Амлеты і яешні – таксама. Не ўжываць сырыя ці звараныя ўсмятку яйкі.
Калі масава гіне птушка, адразу інфармуйце дзяржветслужбу па тэлефоне 4 10 74.

 

Васіль ЛАПІЦКІ, намеснік галоўнага ветурача раёна.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта