Авторизация
 

Пагроза АЧС з'явілася ў Міёрскім раёне

 У Міёрскім раёне ўзнікла пагроза пагаршэння эпізаатычнай абстаноўкі ў сувязі з афрыканскай чумой свіней. Вакцыны і медыкаментаў ад яе няма. Усё пагалоўе, куды пранікае вірус, гіне. Гаспадары церпяць значныя эканамічныя страты. 

Захворванне свіней суправаджаецца павышэннем тэмпературы, адзначаюцца адышка, кашаль, прыступы ванітавання, парэзы і паралічы задніх канечнасцей. На скуры ўнутранай паверхні бёдраў, вушэй, жываце з’яўляюцца чырвона-фіялетавыя плямы, якія пры націсканні не бляднеюць. Хварэюць свінні незалежна ад узросту і пароды ў любую пару. Заражаюцца пры кантакце з хворымі жывёламі праз кармы, асабліва харчовыя адходы, ваду, прадметы догляду, праз людзей. Асноўнымі пераносчыкамі лічацца дзікі, таму вядзецца актыўная работа па змяншэнні іх папуляцыі.


Каб захаваць жывёл на падворках, хлявы належыць абгарадзіць, не пускаць на іх тэрыторыю чужынцаў, а таксама суседзяў, якія трымаюць свіней. Выгул забаронены. На ўваходзе павінны быць дэзпадушкі, месцы для мыцця і апрацоўкі рук пасля наведвання хлява. Карыстайцеся спецадзеннем і абуткам, асобным інвентаром. Пераапрануцца трэба і вярнуўшыся з лесу, куды не варта браць сабак, бо таксама могуць пераносіць хваробу.


Бяспечны для свіней камбікорм толькі завадской вытворчасці. Катэгарычна забараняецца карміць іх харчовымі адходамі з прадуктамі свінагадоўлі. Не купляйце жывых жывёл і мясную прадукцыю ў месцах несанкцыянаванага гандлю і без ветэрынарных дакументаў.
Калі з’явіліся сімптомы захворвання ці жывёла раптоўна загінула, тэрмінова звяртайцеся ў дзяржаўную ветэрынарную службу, паведаміце ў сельсавет. Не месца трупам на звалках і ў лясным масіве.


Пры ігнараванні ветэрынарна-санітарных правіл, узнікненні інфекцыйнага захворвання страты пасля адабрання пагалоўя не кампенсуюцца.

Фота для ілюстрацыі.
Юрый КОРСАК, в. а. галоўнага ветурача раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 419
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 361
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 642
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 642
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 сентября 2020
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Именины 24 сентября 2020
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта