Авторизация
 

Каб атрымаць заключэнне аб гатоўнасці цеплакрыніцы да зімы, неабходна выканаць шэраг умоў

 Вынікі асенне-зімовага перыяду 2019 – 2020 гг. у Віцебскай вобласці сведчаць, што ў цэлым арганізацыі правялі вялікую работу для надзейнага і бесперапыннага цеплазабеспячэння жыллёвага фонду. Дакладна і зладжана дзейнічалі абслугоўваючы персанал, аварыйныя службы і адказныя асобы аб’ектаў, дзе ў рамках адзінага дня бяспекі праходзілі супрацьаварыйныя трэніроўкі.

Кіраўнікам арганізацый варта звярнуць асаблівую ўвагу на выкананне праграм тэхнічнага пераўзбраення і строгага захавання патрабаванняў заканадаўства.


Каб атрымаць станоўчае заключэнне аб гатоўнасці цеплакрыніцы да ацяпляльнага сезона ў тэрытарыяльным органе Дзяржпрамнагляду, неабходна забяспечыць:


гатоўнасць да нясення зададзенай цеплавой магутнасці з указаннем яе максімуму;
спраўны тэхнічны стан катлоў, пажыўных, сеткавых, падсілкавальных, цыркуляцыйных помпаў, падагравальнікаў і іншага абсталявання кацельні, неабходнага для цеплазабеспячэння спажыўцоў, а таксама рэзервовага;

тэхнічны агляд катлоў экспертам Дзяржпрамнагляду, калі заканчваецца нарматыўны тэрмін службы, і агляд адказным за спраўны стан і бяспечную эксплуатацыю ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў;
тэхнічную дыягностыку катлоў з адпрацаваным тэрмінам службы, пасля рамонту з прымяненнем зваркі, па патрабаванні інспектара;


планавыя рамонты асноўнага і дапаможнага абсталявання ў неабходных аб’ёмах і з якасцю, якая адпавядае ўстаноўленым нормам;
гатоўнасць цеплакрыніцы да выканання тэмпературнага графіка пры ўсіх дыяпазонах тэмператур асенне-зімовага перыяду ў дадзенай мясцовасці;


нарматыўны запас паліва (асноўнага і рэзервовага) у колькасці, якая забяспечыць бесперапынную падачу цеплаэнергіі;
графік пераводу цеплакрыніцы на рэзервовы від паліва ў дні значных пахаладненняў ці пры скарачэнні паставак газу ў краіну;
наяўнасць загадаў па прызначэнні асоб, адказных за спраўны стан і бяспечную эксплуатацыю катлоў, і па допуску персаналу да абслугоўвання абсталявання кацельні;


наяўнасць вытворчых інструкцый для персаналу, які абслугоўвае абсталяванне кацельні, і цеплавой схемы;
навучанне, праверку ведаў адказных асоб і персаналу, супрацьаварыйныя трэніроўкі згодна з планам дзеянняў пры ўзнікненні аварыйнай сітуацыі ў кацельні;


укамплектаванасць штата кацельні ў адпаведнасці з праектным рашэннем;
наяўнасць пашпартоў на асноўнае і дапаможнае абсталяванне, ахоўныя клапаны, эканамайзеры;
рэгістрацыю катлоў, эканамайзераў, у тэрытарыяльным упраўленні Дзяржпрамнагляду, рэгістрацыю небяспечных вытворчых аб’ектаў у дзяржаўным рэестры;


наяўнасць ліцэнзіі на права дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі;
бяспечны водны рэжым работы катлоў згодна з патрабаваннямі нарматыўнай дакументацыі і інструкцый па эксплуатацыі;
спраўнае дзеянне аховы і сродкаў аўтаматыкі катлоў, сістэмы кантролю паветра па ўтрыманні СО, падтрыманне іх у спраўным стане, мерапрыемствы па ўстаноўцы прылад кантролю герметычнасці запорнай арматуры гарэлак газіфікаваных катлоў;


рэжымна-наладачныя выпрабаванні катлоў ва ўстаноўленыя тэрміны, праверкі сістэм аўтаматыкі бяспекі і рэгулявання катлоў, водападрыхтоўчай устаноўкі кацельні;
тэхнічныя мерапрыемствы па магчымасці падключэння мабільнай аварыйнай кацельні і аўтаномных крыніц электрычнай энергіі;


наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць ачыстку ўнутраных паверхняў нагрэву катла ад назапашвання накіпу і шламу, паверхняў ад попелу і шлаку, а таксама рэгуліроўку і настройку ахоўных клапанаў, спраўны тэхнічны стан газаходаў і дымавых труб;
наяўнасць на рабочым месцы персаналу кацельні нумароў тэлефонаў аварыйных служб і спажыўцоў цеплавой энергіі;
наяўнасць тэлефона ў кацельні.

Фота для ілюстрацыі.
Віцебскае ўпраўленне Дзяржпрамнагляду.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 417
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 209
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 783
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 586
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 627
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 754
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2020
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2020
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта