Авторизация
 

Правілы бяспечнага адпачынку на вадзе назвала фельчар-валеолаг з Міёр

 Першае і самае важнае правіла бяспечнага адпачынку – купацца толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах (пляжах, басейнах). Нават ва ўмовах высокіх тэмператур у вадзе не рэкамендавана знаходзіцца больш за 10 – 15 хвілін. Перад заплывам трэба папярэдне абцерці ёй цела. 

Справіцца з экстрэмальнай сітуацыяй дапамогуць наступныя парады:


пры сутаргах трэба змяніць спосаб плавання, каб зменшыць нагрузкі на зведзеныя мышцы і паскорыць іх расслабленне; перавярнуўшыся на спіну, плаўна трымаць курс па цячэнні да берага;


калі цячэнне хуткае, не варта змагацца з ім, а не парушаючы дыханне плысці ў яго напрамку да берага;
у вадавароце не паддавайцеся страху, не губляйце пачуццё самаўладання; набярыце як мага больш паветра ў лёгкія, пагрузіцеся ў ваду і, зрабіўшы моцны рывок у бок па цячэнні, пастарайцеся ўсплысці на паверхню.


Ні ў якім разе нельга:
заплываць за агароджвальныя і папераджальныя знакі;
купацца і ныраць у забароненых і невядомых месцах;
пакідаць дзяцей ля вадаёма без нагляду;


скакаць у ваду з дамб, прыстаняў, кацяроў, лодак;
дапускаць свавольствы, звязаныя з ныраннем і захопам канечнасцей іншых купальшчыкаў, узбірацца на буі і іншыя тэхнічныя збудаванні;


падаваць ілжывыя сігналы бедства;
плаваць на дошках, бярвёнах, камерах аўтамашын і іншых дапаможных сродках;
прымушаць сябе доўга затрымліваць дыханне, бо ў выніку кіслароднага галадання мозг чалавека гіне;
пагружацца ў ваду ў стане алкагольнага ап’янення.


Асноўныя правілы бяспечных паводзін для дзяцей:
калі купаешся, паблізу павінны быць дарослыя;
нельга гуляць у месцах, адкуль можна зваліцца ў ваду;


не захадзі туды, дзе глыбока, калі не ўмееш плаваць ці слаба атрымліваецца;
не нырай у незнаёмых месцах;
не заплывай за буйкі;


нельга выплываць на судовы ход і набліжацца да судна;
не варта ладзіць на вадзе гульні, звязаныя з захопамі;
калі дрэнна плаваеш, надзіманыя матрасы і камеры табе не сябры;


не спрабуй плаваць на бярвёнах, дошках, самаробных плытах;
калі вырашыў пакатацца на лодцы, вывучы асноўныя правілы бяспечных паводзін;
неабходна ўмець правільна кіраваць сваімі магчымасцямі.

ПАМЯТАЙЦЕ! Парушэнне правіл бяспечных паводзін на вадзе – галоўная прычына гібелі.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алеся ЛЮБЕЗНЫХ, фельчар-валеёлаг РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 554
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 877
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта