Авторизация
 

За тэхнічны стан дзіцячай пляцоўкі адказвае ўладальнік, а за бяспеку дзіцяці на ёй - бацькі

 Гуляць на дзіцячай пляцоўцы карысна для здароўя, але бывае і небяспечна. Згодна статыстыцы, яны займаюць адно з першых месцаў у прычынах траўматызму.

На траўмаванне на дзіцячых пляцоўках уплываюць дапытлівасць, нізкі ўзровень жыццёвага вопыту, калі не ведаеш, адкуль можа зыходзіць небяспека і г. д. З іншага боку стаяць ступень падрыхтаванасці і ўкамплектаванасці збудавання, яго адпаведнасць стандартам і нормам бяспекі пры эксплуатацыі.

 

Комплекс мер па забеспячэнні бяспекі малых на дзіцячай гульнёвай пляцоўцы ўключае ў сябе:

 

- выкананне патрабаванняў бяспекі пры праектаванні і вырабе абсталявання;

- выкананне патрабаванняў па размяшчэнні і ўстаноўцы абсталявання на пляцоўцы;

 

- кантроль за тэхнічным станам абсталявання;

- нагляд дарослых за дзецьмі.

 

Праектаванне (канструяванне) і выраб абсталявання павінны выконвацца згодна з патрабаваннямі комплекса дзяржстандартаў Рэспублікі Беларусь СТБ EN 1176-2006 (часці 1 – 7) «Абсталяванне дзіцячых гульнёвых пляцовак», зацверджанага і ўведзенага ў дзеянне пастановай Дзяржстандарта ад 17.03.2006 № 13.

 

Любое нанова ўстаноўленае абсталяванне павінна быць уведзена ў эксплуатацыю. Перад гэтым агледзець і праверыць яго на адпаведнасць патрабаванням эксплуатацыйнай дакументацыі, СТБ EN 1176-2006 абавязаны ўладальнік сумесна з пастаўшчыком і прадстаўніком арганізацыі, якая праводзіла мантаж.

 

Падчас эксплуатацыі правяраць тэхнічны стан абсталявання, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт павінен уладальнік, згодна з патрабаваннямі, якія ўказаны ў эксплуатацыйнай дакументацыі прадпрыемства-вытворцы. Калі іх няма, неабходна праводзіць перыядычны візуальны агляд, кантроль функцыянавання, штогадовы кантроль. Пад першым разумеецца праверка абсталявання, якая дазваляе знайсці небяспечныя дэфекты ў выніку вандалізму ці кліматычных умоў. Перыядычнасць агляду вызначае ўладальнік з улікам умоў эксплуатацыі. Калі абсталяванне выкарыстоўваецца інтэнсіўна, назіраць за ім трэба штодня.

Пад кантролем функцыянавання маецца на ўвазе дэтальны агляд з мэтай праверкі трываласці і ўстойлівасці абсталявання, выяўлення зношвання элементаў яго канструкцыі, вузлоў мацавання. Яго праводзяць не радзей аднаго разу ў тры месяцы. Штогадовы кантроль мае на мэце пацвердзіць бяспечны стан абсталявання, уключаючы яго фундаменты і паверхні.

 

Пры выяўленні няспраўнасці ці дэфекта, якія ўплываюць на бяспеку, іх неабходна адразу выправіць. Калі гэта немагчыма, варта тэрмінова вывесці абсталяванне з эксплуатацыі, пры неабходнасці дэманціраваць ці рамантаваць. Вынікі кантролю трэба аформіць актам і зарэгістраваць у журнале, які захоўваецца ва ўладальніка.

Згодна з СТБ EN 1176-2006, абсталяванне гульнёвых пляцовак – гэта рыштунак, з якім ці на якім дзеці могуць гуляць індывідуальна ці групай па сваім меркаванні і па сваіх правілах. Яно не прадугледжвае наяўнасці спецыяльна навучанага персаналу, які адказвае за бяспеку малых. Паколькі нават на спраўным абсталяванні, сваволячы, можна атрымаць сур’ёзную траўму ці траўмаваць іншых, бяспека дзяцей – клопат бацькоў ці асоб, якія іх суправаджаюць.

 

Фота для ілюстрацыі.

Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 563
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 221
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 136
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта