Пакуль жыхарка вёскі Іст адсутнічала дома, у яе ўкралі маёмасць.
З гаспадарчых пабудоў прапалі складны веласіпед, конны плуг і алюміневы бак. З-пад павеці дома – самаробная тачка для бідонаў. З тэрыторыі прыдамавога ўчастка – каля метра кубічнага абрэзанай дошкі.
Крадзеж быў учынены ў перыяд з 1 па 8 красавіка.
Інфармацыю пра ўчыненае злачынства просім паведаміць на нумары 5 19 07, +375 29 710 98 76. Ананімнасць гарантуем.
Фота для ілюстрацыі.
Іван ФУРС, следчы Міёрскага РАСК.