Страшная сіла электратоку

Многія няшчасныя выпадкі адбываюцца з-за парушэння правілаў бяспекі пры карыстанні шматлікімі бытавымі прыборамі, электратэхнікай.Напрыклад, жыхарка Мінска атрымала смяртэльную траўму ад дотыку да пральнай машыны, бо з-за няправільнага падключэння корпус бытавога агрэгата "даў" высокае напружанне.

 

У гаражы жылога дома жыхар Маладзечна падключаў да электрасеткі аднафазны трансфарматар-паўаўтамат непрамысловай вытворчасці і пры дотыку да корпуса трапіў пад напружанне, страціў прытомнасць. Жонка спрабавала падняць пацярпелага і таксама атрымала ўдар, але не такі моцны. Яна адключыла ў доме ўводны аўтамат, выклікала хуткую дапамогу. Аднак мужа выратаваць не ўдалося. Прычына трагедыі — замыканне ў трансфарматары, адсутнасць зазямлення зварачнага апарата, занулення корпуса і аднаго з вывадаў другаснай абмоткі.

 

У Слуцкім раёне ў дажджлівае надвор'е гаспадар пры падрыхтоўцы да фарбавання франтона дома, прыставіў да будынка металічную лесвіцу, узняўся, каб устанавіць ізаляцыю на фазны провад, трапіў пад напружанне, загінуў.

 

На будаўнічай пляцоўцы жылога дома ў Вілейцы знайшлі смяртэльна траўміраванага мужчыну, які дапусціў бяспечнасць пры падключэнні і карыстанні падаўжальнікам для бетонамяшалкі. А ў Маладзечанскім раёне ахвярай электратоку стала стала матуля чацвярых дзяцей, якая была ў душы, калі працавала пральная машына-аўтамат, падключаная без зазямлення да няспраўна функцыяніруючай крыніцы сілкавання.

 

У Астравецкім раёне трапіў пад напружанне мужчына пры карыстанні электралямпачкай-"пераноскай", засілкаванай ад разеткі ў хляве. У месцы скруткі двухжыльнага провада не было ізаляцыі.

Гэтых і многіх іншых трагедый, якія адбываюцца штогод, можна было пазбегнуць. Будзьце асцярожнымі!

 

У. ТОМКА,

начальнік раённай

энергаінспекцыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.