Авторизация
 

Многім шчасціць выцягнуць на спінінг добрую рыбу, а вось аднаму мясцоваму аматару зусім іншая здабыча дасталася— на возеры Воранава вывудзіў ён…невады. Патэлефанаваў у рэдакцыю. Казаў, што папярэдне звяртаўся ў шэраг раённых устаноў—не адрэагавалі. Паведамілі мы пра востры сігнал у раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы акружаючага асяродззя: галоўны спецыяліст Аляксандр Яўгенавіч Ваяводаў выехаў на месца. Факты, пра якія паведаміў рыбалоў, пацвердзіліся. На вадаёме стаяла шмат сетак з заморанай рыбай—іх уладальнік чамусці не паспяшаўся своечасова выняць улоў. Ёсць падстава меркаваць, што снасці бракан’ерскія, бо бірак—абавязковай адметнасці прылады лоўлі спецбрыгад—на іх не было, хаця не выключана, што гэтае патрабаванне праігнаравана. Арэндуе возера ААТ “Міёрскі райаграсервіс” і мае права на адлоў рыбы сеткамі, але кіраўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства сцвярджае, што іх рыбалоўная брыгада на возера не выязджала.

Незалежна ад таго, хто ўстанаўліваў сеткі, парушэнне рыбнай лоўлі відавочнае. Калі б удалося выявіць іх гаспадара, немінуемым быў бы вялікі штраф.

З возера браканьерскую “павуціну” з тухлай рыбай вынялі. Абследавалі дадатковую плошчу вадаёма.

А. Я. Ваяводаў зазначыў, што пры выяўленні парушэнняў правілаў рыбалоўства ці палявання трэба тэлефанаваць у Браслаўскую міжраённую інспекцыю расліннага і жывёльнага свету, спецыялісты якой аснашчаны спецтэхнікай, зброяй. Пры звароце трэба абавязкова называць сваё імя, прозвішча і іншыя запрошваемыя інспекцыяй дадзеныя. Дзяжурны дыспетчарскай (8-02153-3-22-75) абавязкова зарэгіструе паведамленне. Пры неабходнасці выслухае вас начальнік інспекцыі Васіль Васільевіч Мацук (8-02153-3-22-10).

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 193
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 066
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 764
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 252
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта