Авторизация
 

З чужых дач з багатым "ураджаем". Серыя крадзяжоў адбылася ў Міёрскім раёне

 Непрыемнасцей не жадаем, але часам самі ствараем для іх умовы. Размова пра гаспадароў дач. Замкнулі ўвосень дзверы і развіталіся да вясны са сваімі ўладаннямі, пакінуўшы ў дамах бытавую тэхніку, інструменты і іншую маёмасць. Дзе гарантыя, што рэчы не стануць здабычай зламыснікаў?

Па фактах дачных крадзяжоў у раёне з пачатку года ўзбуджана чатыры крымінальныя справы. На тэрыторыі садаводчага таварыства «Вяснянка» падобных злачынстваў не ўчынена.

«Все, что нажито непосильным трудом, все же погибло! Три магнитофона, три кинокамеры заграничных, три портсигара отечественных, куртка замшевая…» Каму не знаёма фраза героя Уладзіміра Этуша. У кіно гэта гумар. У рэальнасці – не да смеху.


Два тэрмапоты, два DVD-прайгравальнікі, мульціварка, мікрахвалёвая печ, рыбалоўная скрыня са снасцямі, два спінінгі, дзве вуды – гэту і іншую маёмасць не знайшлі дачнікі ў сваім доме ў Пераброддзі. Крадзеж учынены ў перыяд з 23 лютага па 13 сакавіка. Пранікнуць у чужое жыллё зламыснікам было нескладана – вырвалі прабой на ўваходных дзвярах.


Гаспадар дачы ў вёсцы Стайкі Павяцкага сельсавета застаўся без электрадрылі, вуглешліфавальнай машынкі, бензапілы, зварачнага апарата. Прычынены ўрон ацэньваецца ў суму каля 500 рублёў. У дом зладзеі забраліся, выбіўшы аконнае шкло. Калі дакладна ўчынілі крадзеж, вызначыць няпроста. Часавыя рамкі – з 23 лютага па 19 сакавіка.


Яшчэ складаней устанавіць час крадзяжоў у вёсцы Сташулі Павяцкага сельсавета. Зламыснікі гулялі па дачных дамах з кастрычніка мінулага года па 23 сакавіка. Забіраліся ў чужыя ўладанні па-рознаму. У адным доме сарвалі навясны замок, у другім пашкодзілі запоры. Цікавілі зладзеяў у першую чаргу металічныя дэталі печы, не грэбавалі і іншымі рэчамі, што трапляліся пад руку.


Матэрыяльны ўрон памерам каля 480 рублёў панёс гаспадар дачы ў вёсцы Пціцкія Міёрскага сельсавета. У перыяд з 8 па 13 сакавіка зламыснікі пашкодзілі дзвярныя запоры ў доме і вынеслі электрадрыль, вуглешліфавальную машынку, ручную цыркулярную пілу, прадукты харчавання і іншую маёмасць.


– Падобныя прыклады можна прыводзіць і далей. Дачныя крадзяжы на тэрыторыі нашага раёна здараюцца кожны год. Бывае, у дамах шукаюць толькі начлегу, але часцей за ўсё прыходзяць за іншым, – заўважае старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Стома. – Па «гарачых слядах» злачынства не раскрыць, бо з моманту яго ўчынення звычайна праходзіць нямала часу. Як правіла, гаспадары заўважаюць прапажу, калі пасля доўгай адсутнасці вяртаюцца на дачы вясной. Між тым пра маёмасць трэба клапаціцца загадзя. Лепш за ўсё забраць каштоўныя рэчы з сабой. Можна папрасіць суседзяў, якія пастаянна пражываюць у вёсцы, прыглядаць за дачай. Самы надзейны сродак – ахоўная сігналізацыя.


Штогод з 20 сакавіка па 20 кастрычніка праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Захаванасць маёмасці на дачы – агульная задача». Праваахоўнікі праводзяць рэйды ў садаводчых таварыствах, нагадваюць уладальнікам дачных дамоў пра адказныя адносіны да дачнай маёмасці. Між тым клапаціцца пра бяспеку сваіх уладанняў гаспадарам трэба круглы год.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 366
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 919
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 192
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 536
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 331
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 722
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 августа 2020
Алексей, Корнилий, Михаил, Мария

Именины 3 августа 2020
Георгий, Евгений, Иван, Петр, Федор, Анна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта