Авторизация
 

Паквапіліся на ядахімікаты, глушыцель і радыятар. Крадзяжы адбыліся ў Міёрскім раёне

 Праваахоўнікі пастаянна сочаць за работай вартаўнікоў на аб’ектах сельскай гаспадаркі. Узмацняецца кантроль у перыяд пасяўной і ўборачнай кампаній. Аднак папярэдзіць крадзяжы ў гаспадарках удаецца не заўсёды.

– У красавіку ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па фактах крадзяжоў з аб’ектаў АПК, – прыводзіць лічбу старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Стома. – Злачынствы ўчынены ў гаспадарках «Узмёнскі край» і «Дрыгучы».


Ядахімікаты на суму больш за 11 тысяч беларускіх рублёў укралі са склада ААТ «Узмёнскі край» у ноч з 31 сакавіка на 1 красавіка. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца. Крымінальная справа ўзбуджана першага красавіка па частцы 3 артыкула 205. Гэта крадзеж у буйным памеры, за што пазбаўляюць волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў.


Па факце крадзяжу, учыненага ў снежні мінулага года ў ААТ «Дрыгучы», крымінальную справу ўзбудзілі 6 красавіка. Са збожжаўборачнага камбайна, што знаходзіўся на тэрыторыі майстэрні гаспадаркі, укралі вадзяны радыятар коштам больш за 1 300 рублёў. Зладзеяў знайшлі. Гэта двое сяльчан 1976-га і 1992-га гадоў нараджэння. Згодна з часткай 2 артыкула 205, ім пагражаюць папраўчыя работы да двух гадоў, арышт, абмежаванне волі да чатырох гадоў або яе пазбаўленне на такі ж тэрмін.


Здараюцца на аб’ектах АПК дробныя крадзяжы, за якія прадугледжана адміністрацыйнае пакаранне: штраф ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Да прыкладу, у красавіку адпаведны артыкул склалі ў адносінах да сяльчаніна з Язненскага сельсавета. З машыны ВАЗ-2107, што знаходзілася на тэрыторыі мехдвара КУП «Язна», мужчына ўкраў глушыцель коштам 250 рублёў. Дарэчы, правапарушэнне ўчыніў у стане алкагольнага ап’янення. Урон гаспадарцы кампенсаваў.


– Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў трэба надаваць значную ўвагу захаванасці маёмасці, у тым ліку падбіраць на пасаду вартаўнікоў сумленных і надзейных супрацоўнікаў. Падчас рэйдаў здараліся выпадкі, калі міліцыянеры заставалі работнікаў у нецвярозым стане або ўвогуле не знаходзілі на тэрыторыі, – заўважае Сяргей Стома. – Належная ахова маёмасці гаспадаркі – задача важная і абавязковая.

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 529
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 147
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Именины 12 июля 2020
Григорий, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта