Авторизация
 

Падключыцца да водазабеспячэння законна - дзешавей, запэўніваюць у Міёрах

 Пры выяўленні самавольнага падключэння да сетак водазабеспячэння і водаадвядзення колькасць зрасходаванай вады вызначаецца па прапускной здольнасці ўводу пры хуткасці руху вады ў ім 2 м/с і дзеянні поўным цячэннем на працягу 24 гадзін у суткі за 30 дзён.

У такім выпадку давядзецца пакрыць шкоду, прычыненую прадпрыемству воднай камунальнай гаспадаркі. Яе памер залежыць ад таўшчыні трубы і складае 979,12 рубля пры мінімальным дыяметры 15 міліметраў.


Пры выяўленні няспраўнасцей і парушэнняў у рабоце прыбораў уліку, зрыву ці парушэння цэласнасці пломбы аб'ём спажытых паслуг водазабеспячэння і каналізацыі для спажыўца лічыцца безуліковым. Таму вызначаецца і аплачваецца згодна з заканадаўствам.
Самавольнае падключэнне да сістэм пітнога водазабеспячэння ці каналізацыі – адміністрацыйнае правапарушэнне. Адказнасць прадугледжана часткай 3 артыкула 15.54 КаАП: штраф ад 20 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – 20 – 50 базавых, на юрыдычную асобу – да 200 БВ.


Плаціць за паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення неабходна строга па дадзеных прыбораў уліку расхода вады. Непасрэдны абавязак спажыўца – пускаць работнікаў філіяла ў сваё жыллё пры прадастаўленні пасведчання.

Фота для ілюстрацыі.
Юрый МЯЦЕЛІЦА, дырэктар філіяла «Міёрыводаканал».

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта