Контактов меньше, заботы больше. Акцию в помощь пожилым людям проводят правоохранители на Миорщине

 Пра неабходную сацыяльную дапамогу пажылыя жыхары горада і раёна могуць паведаміць у тым ліку і ў раённы аддзел унутраных спраў. Інфармацыю неадкладна перададуць у адпаведныя арганізацыі.

На нумар 102 звычайна тэлефануюць, каб паведаміць ці папярэ- дзіць правапарушэнні і злачынствы. У перыяд складанай эпідсітуацыі праваахоўнікі Віцебшчыны прымаюць і іншыя паведамленні.


– Калі пажылыя людзі маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе, напрыклад, заканчваюцца прадукты, лекі, паліва і так далей, пра гэта можна паведаміць як у тэрытарыяльны цэнтр, так і ў міліцыю на нумары 5 19 24, 5 27 85 або 102. Праваахоўнікі паспрыяюць у вырашэнні пытанняў, – расказвае старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Стома. – Цяперашняя эпідсітуацыя наклала адбітак на непасрэдныя зносіны супрацоўнікаў міліцыі з насельніцтвам. Між тым мы трымаем на асаблівым кантролі пажылых людзей. У першую чаргу тых, хто пражывае разам з асобамі, якія знаходзяцца на розных відах уліку ў РАУС.


Ва ўпраўленні ўнутраных спраў аблвыканкама распрацавалі памяткі для адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян. Іх распаўсюджваюць супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра. У ліку рэкамендацый быць асцярожнымі ў зносінах з незнаёмымі людзьмі, не пускаць іх у жыллё. Калі прадстаўляюцца работнікамі камунальнай, газавай ці іншай службы, абавязкова прасіць паказаць адпаведныя дакументы. Ні пры якіх умовах не перадаваць малазнаёмым асобам свае банкаўскія карткі, дакументы, грошы, каштоўнасці. Важна запісаць і размясціць на бачным месцы нумары тэлефонаў камунальных, сацыяльных, аварыйных служб, а таксама суседзяў, участковага інспектара міліцыі.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.