Авторизация
 

Чыгунка - месца павышанай небяспекі. Тут трэба быць асабліва ўважлівымі і асцярожнымі

 На Варапаеўскай дыстанцыі пуці ў 2019 годзе здарыліся два выпадкі наезду цягніка на чалавека.

На перагоне Падсвілле – Круляўшчызна 19 кастрычніка цягнік наехаў на веласіпедыста, які выйшаў з-за машын, што стаялі ля пераезду, і скіраваўся ў бок чыгуначных пуцей. Машыніст падаў гучны сігнал – мужчына не адрэагаваў. Прынятыя для спынення цягніка меры не дазволілі пазбегнуць наезду з-за невялікай адлегласці. Веласіпедыст – жыхар Падсвілля 1947 года нараджэння – атрымаў смяротныя траўмы. 


Апоўначы 20 кастрычніка на перагоне Паставы – Варапаева лакаматыўная брыгада пры набліжэнні да пераезду на адлегласці ў 50 метраў заўважыла чалавека, што сядзеў унутры каляі. Машыніст неадкладна прымяніў экстраннае тармажэнне, падаў гукавы сігнал. З-з невялікай адлегласці прадухіліць наезд не ўдалося. Пацярпелага (ім аказаўся жыхар Пастаўскага раёна 1996 года нараджэння) з цяжкай траўмай грудной клеткі і пераломамі канечнасцей даставілі ў шпіталь. 


Прычына няшчасцяў – асабістая неасцярожнасць пацярпелых, якія праігнаравалі элементарныя меры бяспекі. Як высветлілі падчас расследаванняў, абодва знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. 


Таксама ў мінулым годзе ўчынены адзін наезд на жывёлу. 1 верасня на перагоне Глыбокае – Варапаева чыгуначныя пуці пераходзіў статак кароў. Адна жывёла загінула. Устаноўлена, што статак належаў ААТ «Канстанцінаў Двор» Глыбоцкага раёна. Паша знаходзілася за 500 метраў ад пуцей. Жывёла аказалася на іх з-за абрыву электраагароджы. Вінаватыя работнікі гаспадаркі. 

Фота для ілюстрацыі.
Канстанцін КАНАШ, галоўны інжынер.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта