Авторизация
 

Вырас вытворчы траўматызм на Віцебшчыне

 Агульная колькасць пацярпелых на вытворчасці і ўзровень вытворчага траўматызму па вобласці у 2019-ым найвышэйшыя за апошнія гады. Ад няшчасных выпадкаў пацярпеў 181 чалавек – на 9,7 % больш, чым у папярэднім годзе, і на 33,1 %, чым у 2017-ым. Узровень вытворчага траўматызму павялічыўся да 0,48 пацярпелых на 1 тысячу работнікаў супраць 0,42 і 0,34 адпаведна.

Сярод пацярпелых адзін непаўналетні. У 2018 годзе такіх надзвычайных здарэнняў не было.
Найбольшая колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці са стратай працаздольнасці на адзін дзень і больш і са смяротным вынікам адбылася ў арганізацыях Віцебска – 50 чалавек (27,6 % ад агульнай колькасці пацярпелых па вобласці). Гэта на дзевяць выпадкаў больш, чым у 2018-ым. У Аршанскім раёне атрымалі траўмы 20 чалавек, у Наваполацку – 15, у Полацкім раёне – 12, у Пастаўскім – 11.


Самы высокі ў вобласці ўзровень вытворчага траўматызму летась адзначаны ў Талачынскім раёне, дзе на тысячу работнікаў было 1,17 пацярпелых, у Пастаўскім – 1,08, Расонскім – 1,05, Верхнядзвінскім і Шумілінскім – па 1,04. Найбольшую колькасць траўм у жанчын зафіксавалі ў Віцебску – 13 выпадкаў, у Аршанскім раёне – 6, па 5 – у Глыбоцкім і Полацкім.
Летась у арганізацыях вобласці ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 15 чалавек – на 6,3 % менш, чым у 2018 годзе. Сярод іх дзве жанчыны (у 2018-ым не было).

Фота для ілюстрацыі.
Па інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта