Авторизация
 

Не захоўвайце пустыя газавыя балоны!

 Штогод у Беларусі адбываюцца здарэнні пры эксплуатацыі газабалонных установак, звязаныя з самавольнымі адключэннем і падключэннем балонаў, абсталявання. У 2018-м напярэдадні Новага года загарэўся жылы дом у вёсцы Ураджайнай на Глыбоччыне. Два чалавекі атрымалі цяжкія тэрмічныя апёкі і былі шпіталізаваны. Агонь амаль поўнасцю знішчыў будынак. Пажар пайшоў ад самавольна зманціраванай газабалоннай устаноўкі.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, нагадваем:
карыстальнікам звадкаванага газу ў 50-літровых балонах можа быць уласнік ці наймальнік жылога памяшкання, які заключыў з газазабяспечвальнай арганізацыяй дагавор куплі-продажу звадкаванага вуглевадароднага газу, тэхнічнага абслугоўвання індывідуальнай балоннай устаноўкі і газавыкарыстальнага абсталявання, прайшоў інструктаж па Правілах карыстання газам у быце;


газавыя балоны ёмістасцю 50 літраў можна выкарыстоўваць толькі пры падключэнні да індывідуальнай балоннай устаноўкі;
пры замене балонаў вядзецца строгі ўлік: нумар балона, які замяняеце, павінен адпавядаць указанаму ў ведамасці на дастаўку. Пры ўстаноўцы балоны апламбіруюць.

ЗАБАРОНЕНА:

зліваць звадкаваны вуглевадародны газ з балона і награваць яго;
эксплуатаваць балон з уцечкамі газу, механічнымі пашкоджаннямі і гумоватканіннымі рукавамі з трэшчынамі;
перадаваць балон іншым асобам;


мяняць балоны без пасведчання на права самастойнай замены;
выкарыстоўваць газ у балонах для іншых мэт, акрамя прыгатавання ежы;
захоўваць непадключаныя балоны.


Непатрэбныя 50-літровыя балоны можна здаць у Міёрскі РГЗ бясплатна.
Па пытаннях мантажу, рэгістрацыі газабалонных установак, прыёму балонаў звяртайцеся па тэлефонах 4 10 04, 4 12 90.

Фота для ілюстрацыі.

Канстанцін МАТЭЛЕНАК, начальнік Міёрскага РГЗ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 168
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 504
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 850
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 332
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 434
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 579
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 апреля 2020
Владимир, Захар, Мартин, Петр, Степан, Яков

Именины 5 апреля 2020
Алексей, Василий, Георгий, Илья, Макар, Сергей, Анастасия, Варвара, Лидия, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта