Механізатар КУП «Язна» 20 лютага ў кузаве прычэпа, прымацаванага да трактара «МТЗ – 82.1», перавозіў работнікаў гаспадаркі па аўтадарозе ў вёсцы Курылавічы. Адна з пасажырак знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення.
Нецвярозая работніца выпала з прычэпа на праезную частку. З цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі яна шпіталізавана ў траўматалагічнае аддзяленне Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы.
У лютым супрацоўнікі аддзялення ДАІ РАУС выявілі шэраг грубых парушэнняў Правіл дарожнага руху.
Пяць кіроўцаў затрыманы за рулём у стане алкагольнага ап’янення. Восем кіравалі транспартнымі сродкамі, не маючы на гэта права.
Выяўлены па два факты абгону і праезду на забараняльны сігнал святлафора. 17 выпадкаў, калі кіроўцы не прапусцілі пешаходаў на пешаходным пераходзе.
Трое пешаходаў учынілі ДТЗ у нецвярозым стане.
Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр САВЕЙКА, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.