Авторизация
 

Аналіз перавозкі небяспечных грузаў на Віцебшчыне

 Шырокі пералік небяспечных грузаў, які пастаянна мяняецца, іх значныя аб’ёмы і вага ў агульным ліку перавозак аўтатранспартам – фактары, што робяць гэты від дзейнасці спецыфічным.

Беларусь знаходзіцца на перакрыжаванні асноўных транспартных артэрый і ўжо не адзін дзясятак гадоў уваходзіць у спіс краін, якія падпісалі Еўрапейскае пагадненне аб міжнароднай дарожнай перавозцы небяспечных грузаў. Таксама як член Мытнага саюза абавязана выконваць патрабаванні яго Тэхнічнага рэгламента ТР ТС 018/2011 «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў» (Рашэнне Камісіі Мытнага саюза ад 9 снежня 2011 г. № 877). Існуе і шэраг унутрыдзяржаўных заканадаўчых актаў у гэтай галіне. У прыватнасці – Правілы па забеспячэнні бяспекі перавозкі небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам у Рэспубліцы Беларусь. Пералік такіх сродкаў перавышае 3,5 тысячы найменняў. Яны могуць стварыць пагрозу жыццю і здароўю людзей, нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю, пашкодзіць ці знішчыць матэрыяльныя каштоўнасці. Таму кантроль за іх перавозкай – задача важная і злабадзённая.


Да суб’ектаў перавозкі адносяцца не толькі перавозчыкі, але і арганізацыі-вытворцы, грузаадпраўшчык і яго атрымальнік. Да іх прад’яўляюцца дадатковыя патрабаванні, каб забяспечыць належны ўзровень бяспекі, выключыць ці звесці да мінімуму верагоднасць аварый і інцыдэнтаў, прычынення шкоды жыццю і здароўю лю-дзей, навакольнаму асяроддзю, камунікацыям, будынкам, інфраструктуры.


У вобласці перавозяць небяспечныя грузы 262 суб’екты гаспадарання, якія выкарыстоўваюць 1 181 транспартны сродак. Кантралююць захаванне патрабаванняў тры дзяржаўныя інспектары абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду. Летась падчас 71 выбарачнай праверкі суб’ектаў перавозкі выявілі 401 парушэнне. У перыяд са жніўня па снежань 2019-га правялі шэраг мерапрыемстваў тэхнічнага характару на маршрутах следавання аўтамабіляў з небяспечнымі грузамі і ў месцах іх пагрузкі-выгрузкі. Зафіксаваны 109 парушэнняў патрабаванняў нарматыўных дакументаў.


Падчас мерапрыемстваў тэхнічнага характару ўскрываліся праблемныя пытанні выпуску тэхнікі на лінію, укамплектаванасці транспарту дадатковым абсталяваннем, дакументальнага суправаджэння, спецыяльнай падрыхтоўкі вадзіцеляў, выканання імі правіл дарожнага руху, патрабаванняў дакументаў, рэгламентуючых перавозку небяспечных грузаў.


У адносінах да 27 транспартных сродкаў выяўлены парушэнні. Найбольшая колькасць – рух з непрыбранымі ў скрыні сліўнымі рукавамі, на вогнетушыцелях не прастаўлена дата ўстаноўкі і наступнай паверкі. На другім месцы – не было пашпарта бяспекі на перавозімае рэчыва. Яшчэ ў ліку парушэнняў неадпаведная грузу інфармацыйная картка, адсутнасць у папцы вадзіцеля «Умоў бяспечнай перавозкі на канкрэтны небяспечны груз», няспраўнасць ці адсутнасць ліхтароў аўтаномнага харчавання пры перавозцы лёгкаўспламяняльных вадкасцей у цыстэрнах і неабароненасць вогнетушыцеляў ад уздзеяння ўмоў надвор’я. Указаныя вышэй недахопы склалі 57,2 % ад агульнай колькасці.


У ліку астатніх – адсутнасць у вадзіцеля пісьмовых інструкцый, неабноўлены спіс адказных службовых асоб перавозчыка, няма копій дакументаў, якія пацвярджаюць перыядычныя ці прамежкавыя выпрабаванні, тэхнічную дыягностыку цыстэрн, незабяспечанасць сродкамі індывідуальнай абароны і знакамі аварыйнага прыпынку, няправільнае нанясенне на цыстэрны знакаў небяспекі і маркіровачных небяспечнасці для навакольнага асяроддзя, абмежавання хуткасці.


Большую частку парушэнняў дапусцілі перавозчыкі, якія належаць Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання (52 выпадкі), Міністэрству транспарта і камунікацый (30), індывідуальным прадпрымальнікам і прадпрыемствам прыватнай формы ўласнасці (27).
Таксама летась у вобласці праведзены выбарачныя праверкі 73 суб’ектаў перавозкі, у двух арганізацыях маніторылі стан бяспекі пры перавозцы небяспечных грузаў. Выяўлена 421 парушэнне дзеючых нарматыўных дакументаў.


Большую частку недахопаў выправілі ва ўстаноўленыя тэрміны. Аднак кожны работнік, які мае дачыненне да перавозкі небяспечных грузаў, павінен дакладна выконваць свае абавязкі і патрабаванні дакументаў. Толькі тады будзе бяспечна.

Фота для ілюстрацыі.
Мікалай БУЛІН, вядучы дзяржінспектар абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 249
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 883
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 176
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 638
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 394
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта