Нашли банковскую карту - верните владельцу или в банк. Сняли с нее деньги - совершили преступление
gazeta 11-02-2020, 09:00 394 Здарэнні
Проста і зручна разлічвацца банкаўскай карткай. Часам у кашальку можа ўвогуле не быць наяўных сродкаў. Разам з тым з года ў год расце колькасць крадзяжоў з карт-рахункаў.
Па-рознаму банкаўскія карткі трапляюць у чужыя рукі. Часам гаспадары самі адпраўляюць з імі ў магазін сваіх знаёмых. Тыя, скарыстаўшыся момантам, здымаюць частку сумы для сябе. Здараліся выпадкі, калі карткі непрыкметна выцягвалі з кашалька ці карманаў адзення. Бывае, карыстальнікі губляюць карткі, якія пасля знаходзяць зламыснікі.
Напрыклад, у маі мінулага года ў ваколіцах Дзісны былі згублены аўтадакументы і банкаўская картка. Раніцай наступнага дня ўладальнік атрымаў смс-паведамленне, што з яго карт-рахунка знялі 290 рублёў.
Па факце крадзяжу ўзбудзілі крымінальную справу. Падчас расследавання ўстанавілі, што зламыснік зняў грошы ў банкамаце ААТ «ААБ «Беларусбанк» у Дзісне. Гэта зафіксавала камера відэаназірання.
Устанавіць асобу злодзея – справа часу. Калі ён з’явіцца ў раённыя аддзел унутраных спраў ці аддзел Следчага камітэта з павіннай, то змякчыць сабе пакаранне. Інфармацыю па ўказаным факце просім паведаміць у РАУС на нумары 5 20 02, +375 29 597 00 66 або ў РАСК па тэлефонах 5 18 61, 5 19 92.
МАЙЦЕ НА ЎВАЗЕ
За самавольнае зняцце сумы з чужых карт-рахункаў прадугледжана крымінальная адказнасць у артыкуле 212 «Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі». Дастаткова ўкрасці адзін рубль, каб узбудзілі крымінальную справу. Пакаранне – штраф, папраўчыя работы, абмежаванне волі ці яе пазбаўленне да пяці гадоў.
Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір МАТЭЛЕНАК, намеснік начальніка Міёрскага РАСК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.


