Авторизация
 

Каранаваны вірус ахапіў не толькі Кітай

 Пра ўспышку невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань улады Кітая інфармавалі ў канцы мінулага года. У пачатку студзеня сёлета кітайскія медыкі ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы – каронавірус 2019-nCoV. 

Міністэрства аховы здароўя Беларусі адсочвае сітуацыю з каронавірусам новага тыпу ў свеце, узмоцнены прафілактычныя мерапрыемствы, каб не дапусціць яго распаўсюджання ў нас. Праз тураператараў папярэджваюць грамадзян, якія выязджаюць за мяжу. У аэрапортах арганізаваны санітарна-каранцінны кантроль пасажыраў, у тым ліку з выкарыстаннем цеплавізіённага абсталявання.
Як паведамляе дзяржкамітэт КНР па ахове здароўя, колькасць захварэлых на пнеўманію, якую выклікае каронавірус новага тыпу, дасягнула ў Кітаі 9,5 тысячы чалавек. Памерла 213. Разам з тым нямала раней захварэлых паспяхова прайшлі курс лячэння і выпісаны з медустаноў.
Каб папярэдзіць распаўсюджанне каронавірусу, улады Кітая спынілі адпраўкі за мяжу груп турыстаў, вылеты арганізаваных тургруп з 27 студзеня.

Адзінкавыя
завозы

Зарэгістраваны ў Ганконгу, Макао, Сінгапуры, Тайландзе, Паўднёвай Карэі, В’етнаме, Малайзіі, Непале, Японіі, Аўстраліі, Францыі, ЗША, Канадзе, Германіі. Паведамляецца, што большасць захварэлых да гэтага наведвалі Ухань.

Дзе можна
заразіцца

Першыя выпадкі захворвання звязаны са знаходжаннем на рынку морапрадуктаў у горадзе Ухань, дзе гандлявалі некаторымі відамі жывёл, птушак і рэптылій, якія маглі стаць крыніцай інфекцыі для насельніцтва. Ад чалавека да чалавека яна перадаецца паветрана-кропельным шляхам.

Сімптомы
інфекцыі

Павышэнне тэмпературы цела, кашаль, адышка, агульнае недамаганне.

Тактыка

Вакцыны ад інфекцыі, выкліканай каронавірусам 2019-nCoV пакуль не існуе. Трэба пазбягаць кантактаў з людзьмі з прыкметамі рэспіраторных інфекцый, а таксама масавых месц, выкарыстоўваць аднаразовыя медыцынскія маскі, рэспіратары. Выконваць рэспіраторны этыкет пры чханні і кашлі. Не наведваць заапаркі, культурна-масавыя мерапрыемствы з удзелам жывёл, а таксама месцы, дзе гандлююць імі, морапрадуктамі, птушкай. Мыць рукі з мылам і антысептычнымі сродкамі. Прадукты жывёльнага паходжання трэба спажываць толькі тэрмічна апрацаваныя, ваду – бутыляваную ці кіпячоную.


Вярнуўшыся з краін, дзе рэгістраваліся выпадкі інфекцыі, выкліканай каронавірусам 2019-nCoV, неабходна на працягу 14 дзён мінімізаваць кантакты з акружаючымі і сачыць за станам здароўя. У выпадку недамагання варта тэрмінова звярнуцца за медыцынскай дапамогай ва ўстановы аховы здароўя (выклікаць хуткую дапамогу), паведаміць пра факты знаходжання за мяжой.

Фота для ілюстрацыі.

Алеся ЛЮБЕЗНЫХ, фельчар-валеёлаг РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 581
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 019
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 126
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Именины 19 октября 2020
Иван, Макар, Никанор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта