Прафілактычнае мерапрыемства па папярэджанні незаконных абароту і выкарыстання зброі і боепрыпасаў праходзіць у раёне з 20 па 31 студзеня.
Праваахоўнікі правяраюць умовы захавання зброі ў яе ўладальнікаў. Асоб, якія незаконна захоўваюць зброю і боепрыпасы, учыняюць правапарушэнні з іх прымяненнем, прыцягнуць да адказнасці.
Пра факты незаконнага захоўвання зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў паведамляйце ў РАУС на нумар 102. У выпадку неабходнасці ананімнасць гарантуецца.
Фота для ілюстрацыі.
Сяргей СТОМА, старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.