Авторизация
 

15 ліпеня ўпоўдзень на возеры Вісяты выратавалі п’яную жанчыну, якая не страціла прытомнасці, сама дайшла дадому, але хутка памерла ад пападання ў лёгкія вялікай колькасці вады.

16 ліпеня на беразе Заходняй Дзвіны за 700 метраў ад вёскі Дрыгучы ўтапіўся шасцігадовы хлопчык. На вадаём з малым прыйшла маці, але…Небяспека гэтага месца для купання ў тым, што на пясчанай касе ля берага мелкаводдзе, але яно у многіх месцах рэзка абрываецца глыбокай плынню. Відавочна, хлопчык наблізіўся да такога небяспечнага ўчастка і яго сцягнула цячэнне, што нават не паспеў паклікаць на дапамогу, а можа, яго не пачулі з-за гоману. Знік ён раптоўна. Работнікі Міёрскай выратавальнай станцыі ў гэты ж дзень прыступілі да пошуку тапельца. 17 ліпеня прадоўжылі пошукавую работу, якую вечарам часова прыпынілі— выехалі на іншы выклік. У выратавальную службу паступіў званок аб трагічным здарэнні на возеры Коласава ў Міёрах. Утапіўся малады мужчына, які пасля 17 гадзін нецвярозы вырашыў ахаладзіцца. Трывогу ўзнялі дзеці, якія купаліся на гэтым вадаёме і заўважылі яго знікненне пад вадой. Зразумела, што дапамога выратавальнікаў ужо патрэбна была не таму, хто пагрузіўся на дно, а яго родным, каб падняць на паверхню цела. (Нагадаю, што пры выратаванні тонучага чалавека дапамога дзейсная толькі на працягу 5 мінут пасля яго пагружэння ў ваду.) 18 ліпеня міёрскія вадалазы і маторшчыкі зноў накіраваліся на Заходнюю Дзвіну на пошукавыя работы: цела хлопчыка паднялі з дна ракі ля Верхнядзвінска. Выратавальнікі з іншых раёнаў дапамогу не аказвалі—шмат работы на месцах: за тыдзень з 12 да 18 ліпеня ў Віцебскай вобласці на вадаёмах загінула 39 чалавек, у тым ліку двое дзяцей (у Міёрскім і Пастаўскім раёнах).

17 ліпеня на вадаёмах раёна ўдалося выратаваць дваіх чалавек, якія засталіся жыць толькі дзякуючы своечасовай дапамозе тых, хто купаўся побач.

20 ліпеня трагічнае здарэнне адбылося на Міёрскім возеры. Вада стала прычынай смерці нецвярозага нецвярозага 60-гадовага мужчыны.Утапіўся на неглыбокім месцы, недалёка ад кладкі (вул. Кірава, 19). Дарэчы, у гэтай завадзі амаль штогод тонуць людзі.

Вада ў гарачае надвор’е дае прахалоду, але на вадаёмах нельга ігнараваць элементарныя правілы бяспекі.

І наступны дзень, 23 ліпеня, прынёс бяду: утапіўся малады чалавек на Мацюкоўскім возеры ля Міёраў. На беразе вадаёма піў спіртное, не прымаў да ўвагі настойлівыя просьбы знаёмых выйсці з вады. Забрыўшы роўна грудзей даў нырца… на паверхню нежывога паднялі вадалазы.

Наведваючы вадаёмы, захоўвайце правілы бяспекі. Не падыходзьце да вады нецвярозымі—не шукайце смерці.

А. РУБАНІК, начальнік Міёрскай выратавальнай станцыі.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 077
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 191
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 219
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 679
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта