Авторизация
 

Святочны патруль прайшоў па вуліцах Міёр

 Замест вершыкаў – правілы дарожнага руху, у якасці падарункаў – флікеры. Пераднавагодні рэйд у рамках акцыі «Бяспечныя канікулы» правялі супрацоўнікі аддзялення ДАІ РАУС сумесна з інспекцыяй па справах непаўналетніх і суполкай «Праваслаўная моладзь Міёршчыны».

Навагодні патруль на чале з Дзедам Марозам і Снягуркай скіраваўся на вуліцы райцэнтра ўвечары 28 снежня. Сачылі за дарожным рухам, правяралі правілы перавозкі дзяцей, віншавалі з Новым годам вадзіцеляў і пешаходаў.
У юных пешаходаў Дзед Мароз і Снягурка пыталіся, для чаго патрэбны флікер. З дарожным талісманам дзеці знаёмы, адказвалі правільна. Некаторыя ў дадатак дэкламавалі навагоднія вершы.
Кожнаму, хто сустрэўся на шляху святочнага патруля, нагадвалі пра выкананне правіл дарожнага руху, дарылі флікеры і цукеркі.

Фота прадастаўлена ДАІ РАУС.
Вольга ШВЯЦОВА, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта