Авторизация
 

Дзяржкантроль сцвярджае: бюджэтныя выдаткі павінны быць абгрунтаванымі

 Устаноўлены факты незаконнага атрымання і выкарыстання бюджэтных сродкаў у выніку неабгрунтаванага завышэння планавых паказчыкаў у разліках да бюджэтных каштарысаў. Пры гэтым замест таго, каб вярнуць атрыманыя зверх патрэбы грошы, арганізацыі распараджаліся імі на свой погляд і фінансавалі расходы па пазабюджэтнай дзейнасці.

У адной з устаноў аховы здароўя высветлілі, што пры наяўнасці ў структуры санаторна-курортнага аддзялення, якое аказвае платныя паслугі, не забяспечылі паасобнае фарміраванне расходаў па відах дзейнасці. У выніку штогод у бюджэтны каштарыс уключалі і затым аплачвалі расходы, якія адносяцца да прыбытковай дзейнасці. Пры гэтым бюджэтныя страты не вярталіся за кошт выручкі ад платных паслуг. З парушэннем заканадаўства ўстанова атрымала і выкарыстала 314 тысяч рублёў. Іх давялося вяртаць у бюджэт.


У ходзе аналагічнай праверкі ўстановы адукацыі выявілі, што пры планаванні расходаў 2018 – 2019 г.г. на аплату камунальных паслуг прымянялі завышаныя тарыфы і залішнія аб’ёмы плануемага спажывання цяпла і электрычнасці, нягледзячы на даводзімыя паказчыкі па эканоміі энергарэсурсаў. У выніку звыш рэальнай патрэбы атрымалі з бюджэту 644,4 тысячы рублёў. Іх у парушэнне заканадаўства накіравалі на пагашэнне расходаў па дзейнасці, якая прыносіць даходы. Пасля праверкі выкарыстаныя сродкі з улікам працэнтаў пералічаны ў бюджэт за кошт прыбытку ад прадпрымальніцкай дзейнасці.


У ходзе маніторынгу падпраграмы «Садзейнічанне занятасці насельніцтва» Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і занятасці насельніцтва ўстаноўлена, што расходы на фінансаванне асобных мерапрыемстваў вызначаюць без эканоміі ў завышаных памерах пасля прымянення эканамічна неабгрунтаваных параметраў, не заснаваных на прагнозных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця.


Да прыкладу, планавалі расходы на навучанне і перападрыхтоўку беспрацоўных, зыходзячы з завышанага кошту і працягласці курсаў, не абгрунтаваных справаздачнымі паказчыкамі за мінулыя гады. Гэта садзейнічала залішняму атрыманню і неэфектыўнаму выкарыстанню сродкаў на навучанне па незапатрабаваных на рынку працы спецыяльнасцях.


Правераным установам давядзецца выправіць свае памылкі. Укаранёныя па прапанове Камітэта эканамічна даказаныя падходы да планавання расходаў дазволяць сэканоміць больш за мільён рублёў бюджэту на рэалізацыю падпраграмы садзейнічання занятасці беспрацоўных у Віцебскай вобласці, забяспечыўшы поўнае і мэтавае фінансаванне мерапрыемстваў. Выкараненне парушэнняў і абгрунтаванне плануемых расходаў адпаведнымі разлікамі да каштарысаў у правераных установах папярэдзяць незаконныя расходы на суму каля 500 тысяч рублёў у год.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта