Пиротехника кошелёк опустошает

 Супрацоўнікі органаў унутраных спраў сумесна з зацікаўленымі ведамствамі праводзяць мерапрыемствы, скіраваныя на выяўленне і папярэджанне фактаў незаконнай рэалізацыі піратэхнічных сродкаў. У тым ліку на рынках і ў іншых грамадскіх месцах.

Дробнае хуліганства – найбольш распаўсюджанае правапарушэнне з прымяненнем петард. Калі іх выкарыстоўваюць па-за святочным мерапрыемствам, то такім чынам парушаюць парадак і дэманструюць непавагу да грамадства. Згодна з артыкулам 17.1 КаАП, парушальнік панясе адказнасць – штраф ад 2 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Прадугледжана пакаранне за продаж піратэхнікі непаўналетнім да 15 гадоў, рэалізацыю гэтага тавару ў дробнарознічнай гандлёвай сетцы. Штраф – да 10 БВ (арт. 12.17 КаАП).


Калі піратэхнічныя вырабы набываюць, захоўваюць, транспартуюць, рэалізуюць без суправаджальных і дакументаў, якія пацвярджаюць якасць тавару, яго набыццё і водпуск на рэалізацыю, або дакументы несапраўдныя, парушэнне караецца штрафам да 30 базавых велічынь. Індывідуальны прадпрымальнік або юрыдычная асоба заплацяць да 50 БВ плюс канфіскацыя тавараў і выручкі ад рэалізацыі (ч. 4 арт. 12.17 КаАП).


Адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правіл абыходжання з піратэхнікай прадугледжана артыкулам 23.48 КаАП. На першы раз гэта папярэджанне або штраф да 10 базавых велічынь. Паўторнае парушэнне караецца штрафам ад 10 да 20 БВ.

Фота для ілюстрацыі.
Васіль БАЛАД, начальнік РАУС.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.