Авторизация
 

Святочныя правілы паводзін

 У перыяд калядных і навагодніх святаў амаль у тры разы павялічыцца патруль у Міёрах і на тэрыторыі раёна.

Мерапрыемствы з нагоды зімовых святаў пройдуць у раёне з 24 снежня па 10 студзеня. Каб забяспечыць грамадскі парадак і бяспеку грамадзян, асабовы састаў раённага аддзела ўнутраных спраў і аддзялення Дэпартамента аховы пяройдуць на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

У месцах правядзення святочных мерапрыемстваў ЗАБАРОНЕНА:
мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую і іншую зброю. А таксама імітатары і муляжы гэтых прадметаў;
прыносіць спіртныя і іншыя напоі ў шкляной тары, тэтрапакетах і пластыкавых бутэльках цёмнага колеру. Выключэнне – безалкагольныя напоі ў празрыстых пластыкавых бутэльках ёмістасцю не больш за 0,5 л;


знаходзіцца ў стане моцнага алкагольнага ап’янення;
мець пры сабе піратэхнічныя вырабы;


карыстацца сцягамі, вымпеламі, эмблемамі, сімваламі, плакатамі і транспарантамі, за выключэннем дзяржаўных сімвалаў і атрыбутыкі, распрацаваных для гэтых мэт.

Заўважылі падазроны прадмет, сталі сведкам ці ахвярай правапарушэння – адразу набірайце 102 або звярніцеся да міліцыянера.

Фота для ілюстрацыі.

Андрэй ГУСТАЎ, начальнік аддзялення аховы
правапарадку і прафілактыкі РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта