Авторизация
 

Зіма - як дадатковае выпрабаванне

 З пахаладаннем мяняюцца ўмовы працы ў вытворчых будынках, збудаваннях і на тэрыторыях ля іх. Павялічваецца і колькасць няшчасных выпадкаў на гэтых аб’ектах. Ужо сёлета пад цяжкімі дзвярыма фермы на Віцебшчыне загінуў жывёлавод, на неасветленай і слізкай тэрыторыі базы атрымаў траўму вартаўнік на Магілёўшчыне, пакалечыліся на выбоінах у падлозе кароўніка ветурач, на незамацаваным краі лінолеума – медсястра на Гродзеншчыне. Таму перад кіраўнікамі і спецыялістамі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў пастаўлена задача забяспечыць выкананне патрабаванняў Закона «Аб ахове працы».

Цяпер сярод першачарговага – утрымліваць тэрыторыі ў чысціні і парадку, не загрувашчваць праходы і праезды. Ачышчаць дарогі, тратуары, праезды і праходы ад снегу і лёду з правядзеннем антыгалалёдных мерапрыемстваў. На бачных месцах перад уездам на тэрыторыю размясціць схемы руху транспарта з указаннем хуткасці.


Уязныя вароты для тэхнікі неабходна абсталяваць прыстасаваннямі для фіксацыі ў адкрытым становішчы. Людзі павінны праходзіць на тэрыторыю толькі праз спецыяльныя брамкі, веснічкі, а не там, дзе рухаецца тэхніка.


Ачыстка дахаў, карнізаў ад лёду і снегу праводзяцца па нарадзе-допуску на работы павышанай небяспекі і пад кіраўніцтвам адказных асоб пры спрыяльным надвор’і і захаванні мер бяспекі. Гэтым могуць займацца работнікі, якім споўнілася 18 гадоў, пасля медагляду, навучання бяспечным метадам працы, адпаведнага інструктажу і праверкі ведаў, забеспячэння сродкамі індывідуальнай абароны, у тым ліку ад падзення з вышыні. Не дапускаецца выхад на страху ў галалёдзіцу і пры хуткасці ветра 15 м/с і больш. Пры ўхіле даху звыш 20 градусаў нельга працаваць аднаму, патрэбны ахоўны пояс з надзейна замацаваным страхуючым тросам, абутак гумовы ці валёнкі.


Ачышчаюць дахі ад снегу толькі днём і драўлянымі ці пластыкавымі прыстасаваннямі, раўнамерна ад канька да карніза. Лядышкі неабходна своечасова збіваць спецыяльнымі прыладамі з аўтавышак ці аўтагідрападымальнікаў. Пры гэтым унізе небяспечныя зоны агароджваюцца рашоткамі ці сігнальнымі стужкамі з арганізацыяй праходаў для пешаходаў і праездаў для машын. Аб небяспечных зонах на тратуарах і ля дзвярэй пад’ездаў могуць папярэджваць дзяжурныя ў сігнальных камізэльках і касках.
Нельга скідваць снег на электрычныя, тэлефонныя і іншыя правады, дрэвы, кусты, кіёскі і машыны. Работнікам на стрэхах не дазваляецца датыкацца да электраправадоў, тэлеантэн, светлавой рэкламы.


Гэта толькі асноўныя патрабаванні па ахове працы ў зімовы час. Кіраўнікі павінны паклапаціцца пра падрабязныя пазапланавыя інструктажы для падначаленых.

Фота для ілюстрацыі.
Руслан КАРПУЦЬ, галоўны спецыяліст
упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта