29 пешаходаў у лістападзе панеслі адміністрацыйную адказнасць за тое, што не абазначыліся святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак.
У ліку парушальнікаў 55 пешаходаў. З іх 11 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Прыцягнуты да адказнасці 12 веласіпедыстаў.
За перавышэнне хуткасці пакараны 105 кіроўцаў. 35 не прышпіліліся рэменем бяспекі. Восем селі за руль без права на кіраванне, трое – у нецвярозым стане.
Зарэгістравана адно дарожна-транспартнае здарэнне, у якім пацярпеў адзін чалавек.
Фота для ілюстрацыі.
Вольга ШВЯЦОВА, старшы інспектар
па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС.