14 ліпеня ў 0.40 адбыўся пажар у вёсцы Дрыгучы Туркоўскага сельсавета. Згарэлі надворныя пабудовы грамадзянкі Панізнік. Яны знаходзіліся не на тэрыторыі жылля гаспадыні, а побач з нежылымі, паўразбуранымі шматкватэрнымі дамамі. Прычынай пажару паслужыла неасцярожнае абыходжанне з агнём, магчыма, тых, хто марна бавіць час у пустуючых сценах.