Авторизация
 

З газам - без самадзейнасці

 Штогод у Беларусі адбываюцца здарэнні пры эксплуатацыі газабалонных установак, звязаныя з самавольнымі адключэннем і падключэннем балонаў, абсталявання. Летась напярэдадні Новага года загарэўся жылы дом у вёсцы Ураджайнай на Глыбоччыне. Два чалавекі атрымалі цяжкія тэрмічныя апёкі і былі шпіталізаваны. Агонь амаль поўнасцю знішчыў будынак. Пажар пайшоў ад самавольна зманціраванай газабалоннай устаноўкі.

Каб пазбегнуць такіх няшчасных выпадкаў, нагадваем:
карыстальнікам звадкаванага газу ў 50-літровых балонах можа быць уласнік ці наймальнік жылога памяшкання, які заключыў з газазабяспечвальнай арганізацыяй дагавор куплі-продажу звадкаванага вуглевадароднага газу, тэхнічнага абслугоўвання індывідуальнай балоннай устаноўкі і газавыкарыстальнага абсталявання, прайшоў інструктаж па Правілах карыстання газам у быце;
газавыя балоны ёмістасцю 50 літраў можна выкарыстоўваць толькі пры падключэнні да індывідуальнай балоннай устаноўкі;
пры замене балонаў вядзецца строгі ўлік: нумар балона, які замяняеце, павінен адпавядаць указанаму ў ведамасці на дастаўку. Пры ўстаноўцы балоны апламбіруюць.


ЗАБАРОНЕНА:
зліваць звадкаваны вуглевадародны газ з балона і награваць яго;
эксплуатаваць балон з уцечкамі газу, механічнымі пашкоджаннямі і гумоватканіннымі рукавамі з трэшчынамі;
перадаваць балон іншым асобам;


мяняць балоны без пасведчання на права самастойнай замены;
выкарыстоўваць газ у балонах для іншых мэт, акрамя прыгатавання ежы;
захоўваць непадключаныя балоны.


Непатрэбныя 50-літровыя балоны можна здаць у Міёрскі РГЗ бясплатна.
Па пытаннях мантажу, рэгістрацыі газабалонных установак, прыёму балонаў звяртайцеся па тэлефонах 4 10 04, 4 12 90.

Фота для ілюстрацыі.
Канстанцін МАТЭЛЕНАК, начальнік Міёрскага РГЗ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта