Авторизация
 

Пакідаючы месца ДТЗ, парушаеш закон

 У Віцебскай вобласці за 10 месяцаў 26 ДТЗ учынілі кіроўцы, якія пакінулі месца здарэння. Аварыі забралі жыцці чатырох чалавек. Усіх вадзіцеляў-уцекачоў адшукалі супрацоўнікі ДАІ.

На нерэгулюемым пешаходным пераходзе ў Оршы кіроўца легкавога аўтамабіля збіў падлетка і паехаў далей. 16-гадовага юнака даставілі ў абласную клінічную бальніцу. Вызначыць аўтамабіль дапамаглі камеры відэаназірання. За рулём знаходзіўся жыхар Оршы 1967 года нараджэння.

Здараецца, кіроўцы самі вяртаюцца на месца здарэння. Так павёў сябе 46-гадовы жыхар Глыбоцкага раёна. Вечарам ён учыніў наезд на 50-гадовую жанчыну, што ішла ў спадарожным накірунку па краі праезнай часткі і не была абазначана святлоадбівальным элементам. Ад атрыманых траўм пешаход загінула. Вадзіцель пакінуў месца аварыі, але пасля перадумаў.

Калі ўчынілі наезд на пешахода, трэба неадкладна выклікаць хуткую дапамогу і ДАІ. Самастойна аказаць першую дапамогу пацярпеламу. Па магчымасці знайсці сведкаў і ў іх прысутнасці зафіксаваць месца наезду. Гэтымі дзеяннямі кіроўца абароніць сябе ад лішніх непрыемнасцей. Да таго ж, як паказвае практыка, нярэдка ў наездах вінаваты самі пешаходы. Калі гэта даказаць, кіроўца не будзе несці адказнасць перад законам.

 

ВАРТА НАГАДАЦЬ

Кіроўцы, якія сталі ўдзельнікамі ДТЗ і пакінулі месца здарэння, нясуць адміністрацыйную адказнасць: штраф ад 5 да 25 базавых велічынь або пазбаўленне права на кіраванне да двух гадоў.

Згодна з артыкулам 317 Крымінальнага кодэкса, за ўчыненне ДТЗ, у якім ёсць загінулыя ці пацярпелыя, віноўніку пагражаюць папраўчыя работы да двух гадоў або абмежаванне волі да пяці гадоў.

Свядома пакінулі чалавека ў небяспецы – арышт да шасці месяцаў або пазбаўленне волі да трох гадоў (ч.3 арт. 159 КК).

Фота для ілюстрацыі.

Аляксандр САВЕЙКА, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 235
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 822
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 169
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 632
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 393
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта