Авторизация
 

"Прывітанне! Напішы мне нумар сваёй банкаўскай карткі"

 У сацсетцы сябар папрасіў напісаць рэквізіты вашай банкаўскай карткі, а ў хуткім часе з яе прапалі грошы. Знаёмая сітуацыя? Ад імя сябра вёў перапіску зламыснік, які ўзламаў чужую старонку. Скарыстаўшыся вашай даверлівасцю, атрымаў сваё. Знайсці яго сляды ў інтэрнэт-прасторы – задача далёка не з простых.

Ажыццявіць несанкцыянаваны доступ да старонак у сацсетках і сэрвісаў электроннай пошты зламыснікам дапамагаем мы самі. Якім чынам?


Вось так:
уводзім логіны і паролі старонак ці электронных скрынь на іншых сайтах;
выкарыстоўваем аднолькавыя рэквізіты для аўтарызацыі на розных рэсурсах;
выбіраем вельмі простыя паролі;
абыходзімся без сродкаў, якія блакіруюць работу шкодных праграм;
паведамляем трэцім асобам рэквізіты доступу да камп’ютарнай інфармацыі.

Злачынца атрымлівае доступ да чужых старонак і пачынае рассылаць сябрам карыстальніка паведамленні. Іх змест розны.


 Прывядзём некалькі прыкладаў:
«Я далёка ад дома, у мяне ўкралі кашалёк. Тэрмінова патрэбны грошы на білет. Дашлі мне на карт-рахунак (тут можа быць нумар мабільнага тэлефона, кашалёк у электронных плацежных сістэмах ЯндэксГрошы, WebMoney або іншых) 100 рублёў. Вярну, як прыеду»;
«Твая банкаўская картка дзейнічае? Маю заблакіравалі, а сёння павінны пералічыць грошы. Можна я дам рэквізіты тваёй карткі, на яе прыдуць грошы, потым аддасі мне»;
«Я дапамагаю збіраць сродкі на лячэнне дальняй сваячкі, у яе сур’ёзная хвароба. Пералічы, калі ёсць магчымасць, хоць якую-небудзь суму на кашалёк»;
«Паведамі мне код, які прыйдзе на твой тэлефон у смс-паведамленні. Мне трэба зарэгістравацца на сайце, а мой тэлефонны нумар не падыходзіць для гэтага»,
«Прагаласуй за маю знаёмую ў конкурсе па гэтай спасылцы. Там трэба ўвесці твае логін і пароль».

 Меры перасцярогі

Выходзьце ў інтэрнэт з прыстасаванняў, дзе ўстаноўлена праграмнае забеспячэнне, прызначанае для барацьбы са шкоднай актыўнасцю, і своечасова яго абнаўляйце.

Выкарыстоўвайце аперацыйную сістэму з устаноўленымі абнаўленнямі бяспекі.

Наведваючы вядомыя сайты, звяртайце ўвагу на іх адрас. Можа быць, вы зайшлі на падробку.

Не стаўце аднолькавыя логіны і паролі на розных сайтах.

У якасці пароляў не выкарыстоўвайце дату нараджэння, нумар тэлефона і іншыя камбінацыі, пра якія можна здагадацца.

Будзьце ўважлівымі да нечаканых ці незвычайных паведамленняў, нават калі піша сябар, не глядзіце ўкладанні і не пераходзьце па спасылках.

З асцярогай стаўцеся да пісем, у якіх запрошваюць дадзеныя рахункаў.

Фота для ілюстрацыі.

Па матэрыялах аддзялення крымінальнага вышуку РАУС
падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 799
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 590
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 70 003
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 289
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 823
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 271
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 376
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 декабря 2019
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта