Без права на кіраванне транспартнымі сродкамі ў кастрычніку затрыманы за рулём 12 кіроўцаў.
За мінулы месяц у раёне выявілі 411 фактаў парушэння правіл дарожнага руху.
145 вадзіцеляў панеслі пакаранне за перавышэнне хуткасці. Дзевяць селі за руль у стане алкагольнага ап’янення. 21 кіроўца забыўся на рэмень бяспекі. Пяцёра не прапусцілі пешаходаў на пешаходным пераходзе.
Сярод пешаходаў 29 парушальнікаў. З іх дзевяць знаходзіліся на дарозе ў цёмны час сутак без флікераў, чатыры ўчынілі парушэнні нецвярозымі. Панеслі адміністрацыйную адказнасць 14 веласіпедыстаў.
Зарэгістравана адно дарожна-транспартнае здарэнне, у якім загінуў адзін чалавек.
Фота для ілюстрацыі.
Вольга ШВЯЦОВА, старшы інспектар
па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ РАУС.