Авторизация
 

Дзяржкантроль - за парадак у гарадскіх пасёлках і празрыстасць статыстычных дадзеных

 Камітэт дзяржаўнага кантролю сочыць, як па даручэнні Прэзідэнта аблвыканкамы сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва на працягу пяці гадоў добраўпарадкоўваюць па два пасёлкі гарадскога тыпу ў кожнай вобласці.

Сёлета вылучаны Багушэўск Сенненскага раёна і Бягомль на Докшыччыне. Выяўлена, што асобныя мерапрыемствы па добраўпарадкаванні не выконваюцца, у плане не ўказаны тэрміны рэалізацыі, няма належнага кантролю.


У ліпені шэраг сацыяльна значных і ў нездавальняючым стане аб’ектаў неабгрунтавана выключылі з плана мерапрыемстваў па ўзгадненні з Мінбудархітэктуры. Пры тым, што некаторыя важныя для насельніцтва так і не трапілі ў першапачатковы план.
«Віцебскводаканал» не прыступіў да рамонту сетак водазабеспячэння па трох цэнтральных вуліцах і не закальцаваў сетку яшчэ па двух. У выніку спынілася работа жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Сенненская раённая жыллёва-камунальная гаспадарка не праводзіла капітальны рамонт двух жылых дамоў і добраўпарадкаванне плошчы. Філіял Сенненскага ДРБУ № 146 не ўладкаваў пешаходныя тратуары, дарожкі, не зрабіў бягучы рамонт вуліц.


Асобныя суб'екты гандлю не прывялі ў парадак тэрыторыі сваіх магазінаў.
Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі нават не прыступала да рамонту пераезду на станцыі Багушэўская, што неабходна было выканаць у трэцім квартале.


Не завершаны рамонт сярэдняй школы да пачатку навучальнага года. Не прапрацавана пытанне арганізацыі веласіпедных дарожак і велапарковак, у першую чаргу ля абласной туберкулёзнай бальніцы.


У Бягомлі не прыступалі да рамонту дарог, некаторыя ўчасткі выключылі з плана. Нічога не змянілася ў шэрагу дамоў, музеі народнай славы і гарадскім Доме культуры.


Віцебскаму аблвыканкаму і Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва прапанавана дапрацаваць мерапрыемствы па добраўпарадкаванні Багушэўска і Бягомля.

 

На кантролі выкананне даручэнне Прэзідэнта па комплексным развіцці Аршанскага раёна, стан спраў на праблемных прадпрыемствах рэгіёну.

Падчас маніторынгу выяўлена, што ў органы статыстыкі прадстаўлялі завышаныя дадзеныя аб аб'ёме выпушчанай прадукцыі. У яе цану неабгрунтавана ўключылі кошт тавару, вернутага ў цэхі асноўнай вытворчасці на дапрацоўку, каб ліквідаваць брак. Дакументаў на выкананне работ і аплату паслуг не было. Гэта пацвярджае, што адлюстраваныя ў прыёма-здатачных актах гаспадарчыя аперацыі не праводзіліся. Службовыя запіскі і акты аформілі з мэтай павелічэння паказчыка аб'ёму выпушчанай прадукцыі і дасягнення станоўчага тэмпу росту аб'ёмаў вытворчасці.


За дзеянні, якія сказілі статыстычныя дадзеныя, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты два работнікі. Змянілася кіраўніцтва арганізацыі.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 425
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 623
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 716
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 893
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 599
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 663
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 762
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта