Авторизация
 

Адзіны дзень бяспекі на дарогах Міёршчыны

 «Вадзіцель і пешаход, паважайце пешаходны пераход!» – дэвіз чарговага Адзінага дня бяспекі дарожнага руху, што праходзіць 25 кастрычніка. Мерапрыемства скіроўваецца на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў на пешаходных пераходах.

За дзевяць месяцаў у Віцебскай вобласці здарылася 254 ДТЗ. З іх 30 – з-за парушэння правіл праезду пешаходных пераходаў, у выніку чатыры чалавекі загінулі і 26 паранены.

Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць пешаходам правілы пераходу праезнай часткі. Асобна акцэнтуюць увагу на святлоадбівальных элементах, якімі абавязкова трэба абазначацца ў цёмны час сутак, ідучы па краі праезнай часткі. Дарэчы будуць флікеры і на пешаходным пераходзе.

Кіроўцам не варта забываць, што перад пешаходным пераходам трэба знізіць хуткасць і прапусціць пешаходаў.

Фота для ілюстрацыі. 

Аляксандр САВЕЙКА, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта