Авторизация
 

Афрыканская чума свіней пагражае

 Афрыканская чума свіней у прыватных падсобных гаспадарках, побач з дзікамі – галоўная крыніца праблемы для свінаводчых аб’ектаў. Гэта асабліва небяспечная высокакантагіёзная вірусная хвароба дамашніх свіней і дзікоў. Характарызуецца вельмі хуткім распаўсюджаннем, гібеллю да 100 % заражоных жывёл і вялікай эканамічнай шкодай.

Крыніца хваробы – хворыя свінні, якія выдзяляюць вірус з мачой, калам, выдзяленнямі з носу і іншымі. Заразіцца можна пры кантакце, праз прадукты харчавання, інфіцыраваныя кармы, падсцілку, прадметы догляду, кляшчоў, грызуноў і птушак.

Каб не занесці ўзбуджальнікі вірусу на асабісты падворак, важна строга захоўваць ветэрынарныя правілы:

забіваць свіней для наступнай рэалізацыі мяса і прадуктаў забою ў спецыялізаваных арганізацыях;

не выкідаць трупы дамашніх свіней, а таксама адходы ад іх утрымання і перапрацоўкі на звалкі, абочыны дарог, палі, акраіны лясоў, у калодзежы;

калі свіння захварэла ці раптоўна памёрла, адразу звяртацца да ветэрынарных спецыялістаў сельскагаспадарчай арганізацыі, паведаміць у сельвыканкам ці ветстанцыю;

не перапрацоўваць мяса ад вымушана забітых свіней без агляду ветспецыяліста, бо гэта можа выклікаць распаўсюджанне хваробы;

не купляць свіней і мясную прадукцыю ў месцах несанкцыянаванага гандлю без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, не завозіць свіней і прадукцыю свінаводства з іншых рэгіёнаў без узгаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай;

абгарадзіць тэрыторыю прыватных падсобных гаспадарак і ўтрымліваць у чысціні;

утрымліваць свіней толькі ў зачыненых памяшканнях, не выгульваць;

абсталяваць пры ўваходзе ў свінарнік запраўленыя дэзінфікуючымі сродкамі дэзпадушкі ці дэзбар’еры;

абсталяваць месца ля мыцця і дэзінфекцыі рук, аснашчанае сродкамі асабістай гігіены;

пасля лесу перад тым, як ісці ў хлеў, абавязкова мяняць адзенне і абутак;

выкарыстоўваць асобныя адзенне і інвентар для догляду за свіннямі, дэзінфікаваць іх пасля праведзеных работ;

апрацоўвацьсвіней і памяшканні для іх утрымання раз у дзесяць дзён спецыяльнымі ветпрэпаратамі супраць крывасмокаў;

змагацца з грызунамі;

карміць свіней камбікормам толькі завадской вытворчасці, купляцьіх праз арганізацыі камбікормавай прамысловасці і спажыўкааперацыі;

калі корміце дамашнім камбікормам, абавязкова тэрмічна апрацоўваць яго пры тэмпературы не менш за 80 градусаў.

За дзеянні, якія прывялі да ўзнікнення ачагоў афрыканскай чумы свіней і яе распаўсюджанне, прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Фота для ілюстрацыі.

Васіль ЛАПІЦКІ,

ветурач-эпізаатолаг райветстанцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта