Авторизация
 

Парушаюць правілы на чыгунцы

 На чыгуначных аб’ектах на тэрыторыі раёна за сем месяцаў не зарэгістравана няшчасных выпадкаў, фактаў траўматызму непаўналетніх, спроб суіцыду. Выяўлена 27 адміністрацыйных правапарушэнняў.

Найбольш частае парушэнне на чыгунцы – пераход шляхоў у неўстаноўленым месцы.

У Міёрах парушальнікаў правіл на чыгунцы ў большасці выяўляюць у раёне камбікормавага завода. Пешаходы ігнаруюць спецыяльна абсталяванае месца для пераходу шляхоў. Устанавілі 11 фактаў. Адказнасць за парушэнне – папярэджанне або штраф да дзвюх базавых велічынь.


Выяўлена 11 выпадкаў парушэння правіл праезду чыгуначнага пераезду. Гэта караецца штрафам ад дзвюх да чатырох базавых велічынь.


Затрыманы на аб’ектах чыгуначнага транспарта чацвёра грамадзян у стане алкагольнага ап’янення. У адносінах яшчэ да аднаго склалі пратакол за курэнне ў забароненым месцы.
Прыцягнуць да адказнасці – не самамэта. Галоўнае – захаваць жыццё і здароўе грамадзян.

Фота для ілюстрацыі.

Васіль БАЛАД,
начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта