Авторизация
 

Да бяды вязе павышаная хуткасць

 З пачатку года ў раёне здарылася шэсць ДТЗ. Пяць з іх – па віне вадзіцеляў-жанчын.

У дарожных аварыях вінаваты няўважлівасць і залішняя самаўпэўненасць кіроўцаў, нахабнае ігнараванне правіл руху.

Заводзім аўтамабіль, ціснем на педаль, едзем па сваіх маршрутах. Ніхто не думае, што трапіць у аварыю ці стане яе прычынай. Аднак штодня папаўняецца сумная статыстыка.


25 жніўня на аўтадарозе Верхнядзвінск – Шаркаўшчына – Казяны паблізу Міёр 29-гадовая кіроўца не знізіла хуткасць на закругленні, не справілася з кіраваннем, з’ехала ў кювет і трапіла ў дрэва.


Адразу два ДТЗ здарыліся ў раёне 5 жніўня. На аўтадарозе Верхнядзвінск – Шаркаўшчына – Казяны паблізу вёскі Дубашынскі Двор 52-гадовая жанчына стала абганяць аўтамабіль. Заўважыла ўключаны на ім левы ўказальнік павароту. Экстранна затармазіла, пры вяртанні на сваю паласу наехала на 64-гадовага веласіпедыста, што рухаўся ў спадарожным напрамку.


На аўтадарозе Полацк – Міёры – Браслаў ля вёскі Чэрасы ўвагу жанчыны-вадзіцеля адцягнула ад кіравання клетка з хатнім гадаванцам. У выніку машына з’ехала ў кювет, кіроўца атрымала цялесныя пашкоджанні.


Аўтамабілем, у якім кампанія маладых людзей 27 ліпеня ехала на фестываль у Браслаў, кіравала 25-гадовая дзяўчына. Праігнаравала знакі пра забаронены абгон, небяспечны паварот і зніжэнне хуткасці да 40 км/г – паездка скончылася бядой.
На словах пра ўважлівасць за рулём і выкананне правіл дарожнага руху ведае кожны. На справе бывае наадварот. Перавысіў хуткасць, пайшоў на абгон на небяспечным участку, адцягнуў увагу – і вось ужо аўтамабіль ляціць у кювет. Упэўненасць змяняецца панікай. Затым прыходзіць разуменне, што непрыемнасцей можна было пазбегнуць.


Не варта чакаць ад дарогі ўрокаў, кошт якіх вымяраецца цаной здароўя ці нават жыцця. Ад небяспекі засцеражэ выкананне простых правіл дарожнага руху.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр КАПУСЦІН,

начальнік аддзялення ДАІ РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта