Авторизация
 

Няшчасныя выпадкі на вытворчасці

 Пасля працяглага зацішша за 2017 – 2018 гады ў раёне адбыўся рост смяротных няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Усе работнікі былі ў стане алкагольнага ап’янення. Агульны партрэт пацярпелых – мужчыны, сярэдні ўзрост якіх 51 год, стаж працы па прафесіі менш за пяць гадоў.

Вырас вытворчы траўматызм з цяжкімі вынікамі. Маніторынг за апошняе дзесяцігоддзе сведчыць: большасць здарэнняў выклікана невыкананнем працадаўцамі і (ці) самімі работнікамі патрабаванняў аховы працы. У 2010-м цяжкую траўму атрымаў работнік лясгаса ў стане алкагольнага ап’янення. У 2013-м нецвярозая работніца працавала на мяльна-трапальным абсталяванні льнозавода і сур’ёзна пацярпела. Абодва груба парушылі інструкцыі па ахове працы.


Падобная сітуацыя абылася ў 2017-м у ДРБУ-203: нецвярозы работнік задаўлены люкам паўвагона. Аднак тут вінаваты арганізатар работ. Майстар не забяспечыў падначаленых патрэбным інструментам і не прысутнічаў пры разгрузцы.


Толькі кіраўнік прадпрыемства прызнаны вінаватым у сітуацыі, якая здарылася ў 2015-м пры будаўніча-мантажных работах.
На цяжкія траўмы быў багатым 2017 год. Выпадак пашкоджання вока шчэпкай ад бензапілы вальшчыкам лесу прызнаны невытворчым: работнік у час рэгламентнага перапынку пілаваў арэшнік для асабістых патрэб. Пры гэтым ён ва ўстаноўленым парадку прайшоў навучанне, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы.


Рабочы касіў траву трымерам на тэрыторыі прадпрыемства без выкарыстання выдадзенага яму сродка індывідуальнай абароны. У выніку траўмаваў вока.


Вінаватымі ў здарэннях прызнаны адказныя асобы, бо не кантралявалі захаванне норм і правіл па ахове працы і не забяспечылі бяспечныя ўмовы пры замене гідраўлічнага рукава пагрузчыка механізатарам; дазволілі работы без распрацоўкі адпаведнай праектнай і тэхналагічнай дакументацыі, навучання і праверкі ведаў правіл аховы працы ва ўмовах павышанай небяспекі.


Сітуацыя ў 2018-м істотна не памянялася. Работніка ў стане моцнага алкагольнага ап’янення смяротна траўмавала жывёла на ферме. Вадзіцель пашкодзіў руку пры рамонце гідраўлікі.


Такім чынам, с 2009 па 2018 год у раёне зарэгістравана 13 няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Тры з іх закончыліся трагічна, дзевяць – цяжкімі калецтвамі, у выніку групавога здарэння тры чалавекі траўмаваны.


Асноўныя траўмуючыя фактары – уздзеянне прадметаў і дэталей, што круціліся, рухаліся, разляталіся; ДТЗ. Прычынай 75 % здарэнняў сталі парушэнне пацярпелымі патрабаванняў правіл аховы працы; нездавальняючае ўтрыманне рабочых месц; невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы.


Па віне наймальнікаў адбыліся тры няшчасныя выпадкі з цяжкімі вынікамі, па віне работнікаў – адзін смяротны і два цяжкія калецтвы. Абодва бакі вінаваты ў смерці чалавека на вытворчасці і цяжкім калецтве. У стане алкагольнага ап’янення загінулі два работнікі і адзін пакалечаны.


У кожным другім няшчасным выпадку меў месца алкаголь. Большасць небяспечных фактараў на рабоце стварае сам чалавек.
Падкрэслю, што трагедыі і калецтвы на вытворчасці папярэдзіць толькі ўмацаванне працоўнай і вытворчай дысцыпліны, безумоўнае выкананне інструкцый па ахове працы і кантроль за іх захаваннем. Гэта не патрабуе дадатковых фінансавых і матэрыяльных выдаткаў.


Руслан КАРПУЦЬ,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы,

занятасці і сацыяльнай абароне.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта