Авторизация
 

Як не заблукаць у лесе

 Кожны год у лясах блукаюць людзі. Актуальна гэта і для нашага раёна. Перш чым скіравацца па ягады і грыбы, паклапаціцеся пра ўласную бяспеку!

У пачатку жніўня 56-гадовая міярчанка адна паехала збіраць грыбы на ўскрайку Ельні. Заблукала. З сабой быў мабільны тэлефон. Набрала нумар МНС. На пошукі выехалі выратавальнікі і міліцыянеры. Жанчына вярнулася дадому.

Каб пайсці і вярнуцца
Паведаміце блізкім, куды і з кім збіраецеся на ціхае паляванне. Час звароту назавіце з запасам і будзьце пунктуальнымі.
Паход у лес – даволі інтэнсіўная фізічная нагрузка, асабліва для пажылых. Вазьміце з сабой медыкаменты. Тым больш, калі маеце хранічныя захворванні.


У наборы грыбніка і ягадніка павінны быць:
пітная вада;
запалкі ў воданепранікальнай упакоўцы;
дажджавік;
грошы;
ежа.


Зарадзіце мабільны тэлефон.
Апраніце яркае адзенне. Камуфляж малазаўважны сярод расліннасці.

Заблукалі – без панікі
Прыслухайцеся. Магчыма, паблізу аўтатраса ці чыгунка. Можа быць, пачуеце пераклічку іншых грыбнікоў ці ягаднікаў.
Патэлефануйце ў экстранныя службы.
На балоцістай мясцовасці рухайцеся асцярожна. Правярайце шлях шастом.
Праваліліся – прыміце гарызантальнае становішча, абапіраючыся на шэст; паспрабуйце дастаць да чароту ці травы; падцягваючыся, адпаўзайце ад небяспечнага месца.

Фота для ілюстрацыі.
Святаслаў ПАНІЧ,
першы намеснік начальніка РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта