Вялікая Айчынная вайна пакінула пасля сябе ў зямлі бомбы, снарады, міны і іншыя боепрыпасы. Яны падвергліся карозіі, доўгі час гнілі – таму цяпер удвая небяспечныя.
Выбухованебяспечныя прадметы знаходзяць часцей за ўсё з красавіка па кастрычнік падчас веснавых палявых работ і меліярацыі зямель там, дзе вяліся маштабныя баявыя дзеянні. На палях і прысядзібных участках, у лясах, парках і вадаёмах.
Выявілі прадмет, нават знешне падобны на боепрыпас – неадкладна спыніце працу на гэтым участку і абгарадзіце яго. Усталюйце ясна бачныя папераджальныя знакі аб небяспецы. Можна выкарыстоўваць жэрдкі, калы, вяроўкі, кавалкі матэрыі, камяні, грунт і іншае. Затым паведаміце ў сельскі выканаўчы камітэт, ваенны камісарыят (4 10 59, 4 14 34) і органы ўнутраных спраў (102, 4 12 02).
Не дакранайцеся да падазронага прадмета. Не біце па ім камянямі, палкамі. Не збірайце і не захоўвайце боепрыпасы. Трагічна можа скончыцца спроба іх разраджаць і разбіраць. Нельга вырабляць з выбухованебяспечных прадметаў іншыя для асабістых патрэб.
Супрацоўнікі сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, а таксама прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый усіх форм уласнасці павінны растлумачваць меры бяспекі пры выяўленні выбухованебяспечных прадметаў. Асаблівая ўвага – дзецям дашкольнага ўзросту.
Фота для ілюстрацыі.
Станіслаў МАТОХІН,
начальнік групы прызыву на ваенную службу
ваеннага камісарыята раёна.