Авторизация
 

Правілы бяспечнай эксплуатацыі катлоў

 Хутка пачнецца ацяпляльны перыяд. Па дадзеных штогадовых зводак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, з надыходам халадоў насельніцтва пачынае эксплуатаваць катлы на газе і на цвёрдым паліве магутнасцю менш за 100 кВт, якія не паднаглядныя Дзяржпрамнагляду. У такіх інфармацыях фігуруюць пацярпелыя і матэрыяльная шкода ад разрыву абсталявання.

Найчасцей выбухаюць катлы на цвёрдым паліве, газавыя менш схільныя да такіх форс-мажораў. Нярэдкая прычына здарэнняў – не тэхнічны стан, а парушэнні патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі і абслугоўванні, дапушчаныя пацярпелымі, жаданне сэканоміць на прасцейшых сістэмах бяспекі. Недастаткова купіць ацяпляльны кацёл і проста яго ўсталяваць.


Асноўная колькасць надзвычайных здарэнняў адбываецца, калі тэмпература вагаецца ад станоўчай днём да адмоўнай ноччу. Замярзаюць трубаправоды і пашыральныя бакі, вада перастае цыркуляваць. Сістэма ацяплення замярзае, як правіла, на гарышчах пры няўцепленых пашыральных баках, калі кацёл на цвёрдым паліве эксплуатуюць непастаянна або на скразняках. У выніку рэзка ўзрастае ціск цепланосьбіта, што прыводзіць да разбурэння абсталявання.


Няўважлівасць гаспадара таксама можа прывесці да бяды. Пасля распальвання ён забывае адкрыць кран падачы вады ў кацёл. Праз некаторы час робіць гэта, у выніку ўзнікае разрыў катла.


Калі міні-кацельня магутнасцю менш за 200 кВт з катламі да 100 кВт не належыць рэгістрацыі ў Дзяржпрамнаглядзе і яе не кантралююць адпаведныя органы, гэта не значыць, што можна адступаць ад «Правіл па забеспячэнні прамысловай бяспекі пры эксплуатацыі паравых катлоў з ціскам пару не больш за 0,07 Мпа (0,07 бар) і воданагравальных катлоў з тэмпературай нагрэву не вышэй за 115 0С».


Многія здарэнні адбываюцца з-за адсутнасці папераджальнай апаратуры і вымяральных прыбораў у катла, закаркоўвання іржой і брудам трубаправода пашыральнага бака і ўтварэння ў сцяне катла мікратрэшчын пасля размарожвання сістэмы. Частая прычына выбухаў – допуск абсталявання, якое доўга не выкарыстоўвалася, да эксплуатацыі без тэхнічнага асведчання, не падрыхтаваны і не навучаны персанал.


Бытавое кацельнае абсталяванне патрабуе асаблівай увагі. Яго эксплуатацыя і рамонт адносяцца да работ з павышанай небяспекай. Таму перад запальваннем гаспадарам неабходна:


ачысціць паверхні ўнутры катла і дымаходы ад сажы, пры неабходнасці адрамантаваць іх;
правесці рэвізію запорнай і папераджальнай апаратуры, пры патрэбе замяніць яе;
прамыць сістэму ацяплення перад запаўненнем вадой, упэўніцца ў герметычнасці катла і сістэмы;

правесці цеплаізаляцыю трубаправодаў і пашыральнага бака на гарышчы і па-за ацяпляемых памяшканняў;
упэўніцца, што запорныя органы на падаючым і зваротным трубаправодах закрыты, распаветрана сістэма ацяплення;
выдаліць кандэнсат з ніжняй кішэні дымавой трубы і агледзець агалоўкі дымавых труб і каналаў, дымаходаў, упэўніцца, што яны не абмерзлі і не закаркаваліся;


перад распальваннем катла адкрыць лініі падсілкоўвання сістэмы ацяплення і кантрольную запаўнення пашыральнага бака – ціск па манометры не павінен расці.


Калі з кантрольнай лініі пашыральнага бака не пайшла вада, а ціск расце і дасягае водаправоднай сеткі – сістэма замёрзла. Кацёл распальваць забаронена. Па-першае, неабходна вызначыць месца замярзання, адагрэць цёплай вадой ці парай. Калі з кантрольнай лініі (пры адкрытай падсілкоўвальнай) пацякла вада, можна паступова распальваць кацёл, кантралюючы ціск вады ў катле.


Забаронена:
выкарыстоўваць самаробныя катлы, не абсталяваныя аўтаматыкай бяспекі і кантрольна-вымяральнымі прыборамі;
эксплуатаваць няспраўныя катлы і самавольна адключаць ці дэманціраваць іх;
распальваць кацёл пры адмоўнай тэмпературы паветра, калі вада не цыркулюе ў ацяпляльнай сістэме.


Мантаж і наладку бытавых катлоў, ацяпляльнай сістэмы павінны выконваць спецыялізаваныя арганізацыі.

Фота для ілюстрацыі.
Вячаслаў ГРЫБАЎ,

дзяржінспектар Наваполацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Именины 11 апреля 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Корнилий, Марк, Михаил, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта