Авторизация
 

Хроніка здарэнняў на Міёршчыне

 З 1 па 15 жніўня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 145 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 8 крымінальных спраў. Складзены 354 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Украў карову
З ААТ «Мікалаёўскі» паступіла паведамленне пра крадзеж каровы са статка гаспадаркі. Зламысніка знайшлі. Гэта мясцовы жыхар, які нідзе не працуе. У адносінах да яго 2 жніўня ўзбуджана крымінальная справа.

Выручыла камера
6 жніўня ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу веласіпеда. Пенсіянерка з Міёрскага сельсавета пакінула свой транспарт у райцэнтры ля магазіна «Бярозка». Прыхапіць чужое вырашыў міярчанін, які нідзе не працуе. Устанавіць злодзея дапамагла камера відэаназірання. Веласіпед вярнулі.

Лом з фермы
У Язненскім сельсавеце затрымалі аўтамабіль, на якім без дакументаў перавозілі каля дзевяці тон лому чорнага метала. Двое жыхароў з Полацкага і Глыбоцкага раёнаў укралі яго з тэрыторыі фермы КУП «Язна». Крымінальная справа ўзбуджана 7 жніўня.

На матацыкле
без правоў
Жыхара Туркоўскага сельсавета ў жніўні 2016 года асудзілі за паўторнае кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Пакаралі штрафам і на пяць гадоў пазбавілі права садзіцца за руль. Напрыканцы ліпеня яго затрымалі на дарозе на матацыкле. Узбуджаная 7 жніўня крымінальная справа накіравана ў суд.

Чужой пілой
нядоўга цешыўся
У міярчаніна з гаража ў двары дома ўкралі бензапілу. Паведаміў у міліцыю. 11 жніўня ўзбудзілі крымінальную справу. Праз два дні ўстанавілі асобу зламысніка. Гэта жыхар райцэнтра, неаднаразова судзімы за крадзеж. Злодзея арыштавалі, украдзенае канфіскавана.


Справа
па аліментах
Больш за тры месяцы ўхіляўся ад выплаты аліментаў на непаўналетняга сына жыхар Міёр. 12 жніўня ў адносінах да яго ўзбудзілі крымінальную справу. Згодна з артыкулам 174 КК, мужчыне пагражае пакаранне ад грамадскіх работ да пазбаўлення волі да года.

Зноў п’яны
за рулём
На дарозе Полацк – Міёры – Браслаў ля вёскі Осцевічы затрымалі жыхара Наваполацка, які кіраваў аўтамабілем у нецвярозым стане. Высветлілася, што п’яным за рулём едзе не першы раз. Цяпер замест адміністрацыйнай адказнасці панясе крымінальную. Справа ўзбуджана 15 жніўня.


Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 194
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 089
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 767
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 254
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта