Авторизация
 

Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў

 Ад кіберзлачынстваў у мінулым годзе пацярпела больш за 100 беларускіх суб’ектаў гаспадарання.

Санаторый, мясакамбінат, гандлёвы дом, жыллёва-камунальная гаспадарка, спартыўны цэнтр, медустанова, турагенцтва… Спіс ахвяр вызначаецца рознабаковасцю роду дзейнасці, форм уласнасці і штатнай колькасці. Сума ўрону вымяраецца сотнямі тысяч рублёў.

Ва ўсім свеце кіберзлачынствы ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання ўчыняюць падобнымі спосабамі. Найбольш распаўсюджана шыфраванне інфармацыі, што захоўваецца на камп’ютарным абсталяванні і ў лакальных сетках. Атака адбываецца праз узлом уліковых запісаў карыстальнікаў, якія маюць аддалены доступ да арганізацый. Такім чынам зламыснікі атрымліваюць магчымасць укараніць вірус у камп’ютарную сістэму юрыдычных асоб і сапсаваць усе файлы.


На рабочых сталах камп’ютараў хакеры пакідаюць пісьмо. Прыкладны змест: «Каб атрымаць доступ да зашыфраванай інфармацыі, пералічыце суму ў крыптавалюце на кашалёк».


Наступная схема не звязана з непасрэднай атакай на серверы прадпрыемства. Злачынцам дастаткова адправіць на электронную пошту ўстановы пад выглядам камерцыйнай прапановы, праекта дагавора або іншага дакумента фішынгавае пісьмо са шкодным прыкладаннем. Атрымальнік шчоўкае мышкай – і запускае незваротны працэс ператварэння каштоўнай інфармацыі ў набор сімвалаў.
Пералічэнне сродкаў не гарантуе, што доступ да інфармацыі адновяць. У міліцыю паступалі заявы ад арганізацый, якія выканалі патрабаванні вымагальнікаў, а файлы так і засталіся зашыфраванымі.


Іншай крымінальнай схемай карыстаюцца пры дзелавых адносінах беларускай фірмы і замежнага контрагента. Паколькі суб’екты гаспадарання знаходзяцца ў розных краінах, асабістыя сустрэчы іх прадстаўнікоў рэдкія. Затое актыўныя кантакты па электроннай пошце.


Зламыснікі атрымліваюць доступ да адной з электронных скрынь, перапісваюцца, вывучаюць сітуацыю. Да актыўных дзеянняў пераходзяць, калі ў кампаній плануецца буйная здзелка. Каб завалодаць грашыма, з узламанага адраса (або іншай пошты з вельмі падобным адрасам) высылаюць пісьмо. Ад імя юрыдычнай асобы паведамляюць пра змяненне рэквізітаў. Прычынай называюць тэхнічныя непаладкі ў банку ці замарозку былых разліковых рахункаў. Для пераканаўчасці дадаюць адпаведныя дакументы, пячатка і подпіс на якіх падроблены ў графічным рэдактары. Аднак гэта можна заўважыць толькі пры дасканалым разглядзе файлаў у спецыяльнай праграме. Таму атрымальнік не сумняваецца ў сапраўднасці інфармацыі.


Інфармацыйная бяспека на прадпрыемствах і ў арганізацыях павінна быць у ліку галоўных задач. Даверыць гэта лепш прафесіяналам: заключыць дагавор з кампаніяй, што аказвае адпаведныя паслугі, або ўвесці пасады ва ўласны штат. Абавязкова рабіць рэзервовае капіраванне дадзеных, карыстацца актуальнымі антывірусамі і спецыяльным праграмным забеспячэннем, якое блакіруе атакі.

Фота для ілюстрацыі.
Упраўленне інфармацыі
і грамадскіх сувязей Міністэрства ўнутраных спраў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта