Авторизация
 

Парушэнні на Міёршчыне

 З 16 па 31 ліпеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 131 паведамленне і заява пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 10 крымінальных спраў. Складзены 473 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Ухіленне
не да дабра

Жыхарку Міёрскага сельсавета суд пакараў грамадскімі работамі. Выконваць іх належным чынам не імкнулася. Прагульвала. 19 ліпеня ў адносінах да яе ўзбуджана крымінальная справа.

***
У лістападзе мінулага года асудзілі дзвюх міярчанак. Прыгавор у кожнай – абмежаванне волі да трох гадоў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пакаранне ўводзіць шэраг карэкціровак у лад жыцця. Прызвычаіцца да іх аказалася няпроста, дапусцілі шэраг парушэнняў. Крымінальныя справы па артыкуле 415 «Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі» КК узбуджаны 19 і 26 ліпеня. Жанчынам пагражае пазбаўленне волі да трох гадоў. Да суда абедзве знаходзяцца пад вартай.

Злодзей
на тэрыторыі святыні

У Новым Пагосце з будынкаў, што належаць мясцоваму касцёлу, укралі будаўнічыя матэрыялы. Пра гэта паведаміў ксёндз. Па факце крадзяжу 19 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.

Да аднавяскоўцаў
за валютай

20 ліпеня жыхарка Міёрскага сельсавета паведаміла ў міліцыю, што з яе дома прапала замежная валюта. Украдзена сума, роўная амаль 400 беларускім рублям. У той жа дзень узбудзілі крымінальную справу. Устанавілі, што ўчыніў злачынства аднасяльчанін. Частка ўкрадзенага канфіскавана.

Перапіска
з крымінальным фіналам

Міярчанка перапісвалася з жыхаркай Мінска ў сацыяльнай сетцы «Укантакце». Па просьбе апошняй паведаміла нумар свайго мабільнага тэлефона, рэквізіты банкаўскай карткі. У выніку з рахунку зніклі 45 рублёў. 24 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 212 «Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі» КК.


З кулакамі на жонку

Жыхар Перабродскага сельсавета пабіў сваю жонку. Нанёс удары па галаве, чым прычыніў лёгкія цялесныя пашкоджанні. Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. У адносінах да яго крымінальную справу па артыкуле 153 «Наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання» КК узбудзіў пракурор раёна. Хатняму тырану пагражаюць штраф, грамадскія ці папраўчыя работы або арышт.

Нахабны госць

Да жыхара Перабродскага сельсавета зайшоў аднавясковец. Разам ужывалі спіртное. Затым госць на вачах у гаспадара забраў 180 рублёў і пайшоў з дому. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. 24 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 206 «Рабаванне» КК.

***
15 крымінальных спраў узбуджана ў раёне ў ліпені. 12 з іх раскрыты. Па лініі крымінальнага вышуку – 9 злачынстваў, з якіх раскрыта 7. Сярод іх 4 крадзяжы, па адным факце разбою, рабавання, парушэння правіл дарожнага руху, згону транспартнага сродку, уцягнення непаўналетняга ва ўчыненне злачынства.
5 злачынстваў зарэгістравана па лініі іншых служб. Адно – у сферы высокіх тэхналогій.

Фота для ілюстрацыі.
Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта