Не станьце ахвярай

Наступіла ягадна-грыбная пара. Гэта час, калі штогод у лясах губляюцца людзі. Цяпер у вобласці ідзе пошук 35 асоб, якія на працягу апошняга дзесяцігоддзя пайшлі па грыбы ці ягады і не вярнуліся.

 

Каб не стаць ахвярай няшчаснага выпадку, паведаміце блізкім і родным, куды менавіта адпраўляецеся і з кім. Папярэджвайце пра магчымы час вяртання, і пастарайцеся быць пунктуальнымі.

 

Для хворых і пажылых паход у лес — даволі інтэнсіўная фізічная нагрузка. Вазьміце з сабой патрэбныя медыкаменты, асабліва калі ў вас ёсць хранічныя захворванні. Не забудзьцеся пра пітную ваду.

 

Паклапаціцеся, каб не згубіць мабільнік. Зарадзіце акумулятар, праверце грошы на рахунку.

Не будуць лішнімі запалкі ў поліэтыленавым пакеце, дажджавік, крыху грошай і ежы. Апранайцеся ярка, каб былі прыкметныя здаля.

 

Калі заблудзіліся, не панікуйце. Прыслухайцеся, можа дзе чутны рух транспарту, спевы пеўняў і брэх сабак, гул даільнай устаноўкі, перагаворы такіх жа грыбнікоў і ягаднікаў. Па мабільніку паведаміце пра праблему сваім блізкім ці пазваніце ў экстранныя службы 101, 102, 103.

 

Па балоце ідзіце без спешкі, асцярожна, з кійком. Ён дапаможа, калі праваліцеся ў багну. Будзьце гатовы дапамагчы і падтрымаць таварыша.

 

І. АСТАПКОВІЧ,

крымінальны вышук.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.